• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акаўнт незалежнага выдання Media-Polesye ў Instagram прызнаны “экстрэмісцкім”

    Такое рашэнне 4 лістапада 2022 года прыняла суддзя Лунінецкага раёна Кацярына Клеўжыц. Праз некалькі дзён апаведны запіс з’явіўся ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма.

    Гэтая самая суддзя ў красавіку 2022 года прызнала “экстрэмісцкай” інфармацыйную прадукцыю, што была размешчаная ў групах Media-Polesye ў сацыяльных сетках “Вконтакте” и “Одноклассники”, але тады справа не тычылася акаўнтаў рэдакцыі ў Face­book, Insta­gram і Telegram. Тое пасяджэнне адбылося пасля звароту пракурора Аляксандра Кахаўца, які палічыў, што артыкул “Ціханоўская павіншавала беларускі народ з 2021 годам” ды іншыя з’яўляюцца “інфармацыяй экстрэмісцкай і антыдзяржаўнай накіраванасці”. Тое ж даводзіла ў высновах абласная камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў іх экстрэмізму.

    Сёлета незалежнаму рэгіянальнаму інтэрнэт-рэсурсу Media-Polesye.by, які асвятляе падзеі ў Лунінецкім, Столінскім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці, споўнілася 10 гадоў. З верасня 2021 года доступ да сайта ў Беларусі заблакаваны, рэсурс зараз дасяжны толькі праз VPN. У красавіку 2022 года абмежаваны доступ да Media-Polesye.by і ў Расіі — з прычыны публікацый пра расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну.

    Паводле падлікаў праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызнавалі “экстрэмісцкімі” тыя ці іншыя пратэстныя чаты, каналы, сайты (і іншыя рэсурсы ў Інтэрнэце) больш за 100 разоў.

    Чытайце яшчэ:

    «Вясна»: силовики задержали фотографа, который снимал клипы для группы Tor Band

    Я тебя спрячу. Telegram-бот «Гретель» для активистов

    Нібыта “замах” на прапагандыста Азаронка пракваліфікавалі ў “тэракт”. Фігуранту пагражае жорсткі прысуд

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці