• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агнешка Рамашэўская-Гузы пракаментавала звальненне Івана Шылы з «Белсата»: Мы страцілі да яго давер

    Дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы пракаментавала скандальнае звальненне Івана Шылы, які два гады займаўся SMM — прасоўваннем кантэнту ў сацыяльных сетках. Нагадаем, Івана звольнілі пасля таго, як ён пажартаваў на сваёй старонцы ў Facebook з фотаздымка з кіраўніком Польшчы Анджэем Дудам.

    Агнешка Рамашэўская-Гузы заўважыла, што звычайна кіраўніцтва тэлеканала не каментуе кадравыя рашэнні, але ў сувязі з публічнасцю справы яна патлумачыць сваю пазіцыю:

    Фота: Belsat.eu

    — Работнiкi, якія працуюць у сацыяльных сетках, павінны клапаціцца аб добрым іміджы ўстановы. Скандал, які здарыўся ў сувязі з допісам Шылы, у выніку паказаў, што працаўнік не выконвае свае абавязкі (у гэтым мы былі перакананыя ад пэўнага часу і таму ўжо шукалі кандыдата на яго месца). А некаторы час таму наш непакой і сумневы выклікалі яго пошукі праз сацсетку забароненых рэчываў.

    Непасрэдны яго начальнік ужо на працягу пэўнага часу заўважаў, што Іван праводзіць у сацсетках сваю лінію ды не заўсёды выконвае загады кіраўніцтва.

    Што тычыцца апублікаванага фота, то падчас візіту Дуды мела месца хіба пратаколу, калі ў апошні момант сустрэчы прэзідэнты падпісалі пагадненне ў Авальным кабінеце. І памочнікі не паспелі прынесці дадатковыя крэслы.

    Гэты факт (Што не далі фатэль кіраўніку Польшчы. — Рэд.) не мае вялікага палітычнага значэння, але шматкроць выкарыстоўваецца ў чорным піяры цяперашняга прэзідэнта Польшчы за мяжой, асабліва на Усходзе. Быццам бы гэта пацверджанне тэзіса «Польшча служыць амерыканскаму пану». Гэта ні інфармацыя, ні меркаванне, калі мы кажам менавіта пра свабоду слова, — гэта піяр-кампанія. Работнік «Белсата» не мусіць удзельнічаць у такіх кампаніях піяру.

    І не сама гэтая справа, а рэакцыя на яе Івана, прыцягненне ўвагі калегаў прывялі да таго, што мы страцілі да яго давер, таму выдалілі Івана з адміністравання сацыяльных сетак «Белсат». І, як паказала развіццё падзей, гэта было правільна. Бо піяршчык, які выступае супраць былога працадаўцы, выкарыстоўваючы ўсё, што калі-небудзь было сказана ці напісана, — прынцыпова ненадзейны чалавек.  Нікому б не парэкамендавала такога SMM-спецыяліста.

    Пагадненне аб працы будзе спынена ў кастрычніку, заробак будзе выплачаны. 

    Яшчэ цікавы момант: ніхто не заўважыў, што Іван Шыла НЕ ЁСЦЬ журналістам, а працуе піяршчыкам.…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці