Адукацыйны курс «Эфектыўная прэс-служба». Мінск-Вільня. Рэгістрацыя да 11 верасня
Бясплатны адукацыйны курс ад прафесіяналаў для прадстаўнікоў прэс-службаў. 15.09.2018 — 27.10.2018. Мінск-Вільня
Калі вы хочаце, каб пра вашу кампанію ці арганізацыю даведалася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, калі ў вас ёсць жаданне заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў і, нарэшце, калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё — далучайцеся.
Піяр узнікае там, дзе адчуваюць патрэбу ў кантактах з грамадскасцю. Гэта вельмі доўгая і карпатлівая праца, якая можа адгукнуцца самымі нечаканымі і, мяркуем, прыемнымі вынікамі.
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:
· З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;
· Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ;
· Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць яе;
· У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а ў якім круглы стол, ці увогуле медыя-сняданак;
· Якія «фішкі» дазволяць вам стаць самымі запамінальнымі пад час удзелу ў публічнай дыскусіі, ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;
· Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень;
· Як прымусіць сацсеткі «таньчыць пад вашу дуду»;
· Як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі.
Галоўная адметнасць курса — яго практыкаарыентаванасць і мэтавая скіраванасць на патрэбы кожнага з удзельнікаў.
Пасля курсу «Эфектыўная прэс-служба» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве. Асноўны трэнер — PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч. Падчас курса пройдуць майстар-класы і сустрэчы з іншымі спецыялістамі ў галіне піяру, а таксама SMM.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА: прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых службаў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
АПІСАННЕ КУРСА: Курс «Эфектыўная прэс-служба» распачнецца 15.09.2018 і завершыцца 27.10.2018. У межах курса у Мінску па суботах пройдуць 7 заняткаў. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.
Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Набор скончаны, усім накіраваныя лісты на электронную пошту