• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адміністрацыйную справу супраць бабруйскай журналісткі вярнулі ў Слонім

    Паведамленне пра гэта журналістка атрымала па пошце. У ім бабруйская суддзя Наталля Шэгеда інфармуе ўсе бакі адміністрацыйнага працэсу, што справу пра адміністрацыйнай правапарушэнне паводле ч.1 арт. 23.34. КаАП РБ у дачыненні да А. Глаголевай вяртаюць Слонімскаму РАУС.

    Як патлумачыла службе маніторынгу ГА “БАЖ” сама журналістка, папярэдніх позваў у суд яна не атрымлівала. Пастанову суддзя прымала ў адсутнасць Глаголевай. На думку праваабаронцаў, у суддзяў ёсць такое права – у выпадках, калі пры дасудовым азнаямленні з матэрыяламі справы высвятляецца, што яны складзеныя няпоўна ці няправільна.

    Між тым, невядомы лёс аналагічнай справы ў дачыненні да журналіста «Бобруйского курьера», экс-палітвязня Яўгена Глаголева-Васьковіча па тым жа «эпізодзе».

    24 красавіка Яўгена Глаголева-Васьковіча выклікалі па тэлефоне да ўчастковага інспектара, дзе на журналіста склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, абвінаваціўшы ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах.

    Праз тыдзень, 31 красавіка, аналагічны пратакол склалі і на Александрыну Глаголеву.

    За месяц да гэтага, 31 сакавіка 2016 года, яны па заданні «Бобруйского курьера» асвятлялі ў Слоніме пікет прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

    Публікацыя пра гэтае мерапрыемства – «Бабруйскія актывісты прафсаюзу РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу» – з’явілася на сайце «Бобруйского курьера».

    Пры складанні пратаколаў апытання да матэрыялаў абедзвюх гэтых спраў былі далучаныя пісьмовае рэдакцыйнае заданне «Бобруйского курьера» за подпісам галоўнага рэдактара Анатоля Санаценкі, скрыншот публікацыі на сайце «БК» і раздрукоўка гэтага матэрыялу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці