• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адказ на запыт аб пазітыўным кантэнце. Журналісты — пра праект «Беларусы могуць»

    Адзін з самых пазнавальных беларускіх журналістаў Руслан Кулевіч, які пасля 2020 года пераехаў з Гродна ў Беласток, працягвае са сваёй камандай ствараць і рэалізоўваць новыя праекты. Апошняя ідэя — YouTube-канал пра паспяховы бізнес беларусаў за мяжой.

    — Ужо тры гады мы расказваем сумныя і трагічныя гісторыі пра рэпрэсіі і палітвязняў, — расказаў Руслан Кулевіч Беларускай асацыяцыі журналістаў. — Так, гэта трэба працягваць, але ў той жа час ёсць запыт і на іншыя тэмы. На адной з сустрэч чытачы адзначылі, што не хапае пазітыўнага кантэнту.

    Адказам з боку рэпарцёра, заснавальніка анлайн-выдання MOST, і яго каманды стаў праект «Беларусы могуць». Гэта добры прыклад аптымізму, нязломнасці і прагі да стварэння лепшага з боку беларусаў, якія змаглі пачаць свой бізнес у эміграцыі.

    — Насамрэч першы выпуск быў зняты яшчэ ў 2022 годзе, — працягвае Руслан Кулевіч. — Але здарылася вайна ва Украіне, і мы паставілі праект на паўзу. Менш чым праз год вярнуліся да рэалізацыі ідэі.

    На канале выйшла ўжо чатыры відэа. Першае было прысвечанае беларусу, які робіць бадай адны з лепшых бургераў у Беластоку.

    У другім аўтары канала расказалі пра аўтасэрвіс, што вырас з гаража. У фокусе трэцяга роліка — піцэрыя. Чацвёрты распавядае пра беларуса, які зрабіў бізнес на кава-байку.

    — З аднаго боку мы расказваем пра паспяховы прыклад беларусаў насуперак таму, што сцвярджае прапаганда, — падкрэслівае журналіст. — З іншага — дапамагаем бізнесу. Пасля нашых ролікаў беларусы мэтанакіравана ідуць да суайчыннікаў за той жа кавай ці бургерам.

    Як кажа рэпарцёр, асноўная аўдыторыя канала — гэта беларусы, якія выехалі ў Польшчу, Літву.

    Аднак цікавасць да ролікаў ёсць таксама з боку ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы і думаюць аб сваёй справе.

    — Нам цікава знаходзіць людзей, якія пачалі бізнес і самі хацелі б у будучым адкрыць нешта такое, каб навучыцца зарабляць грошы, — не хавае Руслан Кулевіч. — Калі ў некага ёсць такая натхняльная гісторыя, то хай звяртаюцца ў рэдакцыю MOST, мы будзем толькі радыя расказаць.

    У планах каманды манетызаваць праект. Рэпарцёры разлічваюць, што змогуць рабіць рэкламныя відэа, не выходзячы за межы абранай тэмы.

    — Між іншым наступны ролік будзе вельмі нечаканым, — анансуе відэа журналіст. — Мы знайшлі беларусаў, што выпускаюць у Польшчы відэа для дарослых. Яны адкрыта расказалі пра гэтую інтымную тэму. Мяркую, будзе пэўная цікавасць з боку падпісчыкаў.

    Чытайце яшчэ:

    Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў

    «Моя новая миссия — записывать истории беларусов, которые уехали». Руслан Кулевич запускает свой видеопроект

    Класкоўскі: Сістэма імкнецца запалохаць грамадства, каб ніхто не мог узняць галаву, каб не было альтэрнатыўнай думкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці