• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    9 і 10 жніўня ў Гродне адбыліся масавыя затрыманні журналістаў

    Увечары 9 жніўня на Савецкай плошчы ў Гродне былі затрыманыя журналісты тэлеканала “Белсат” Аляксей Кайрыс і Аляксандр Саенка, фрылансер Сяргей Людкевіч, рэдактар партала Newgrodno.by Ігар Бублікаў, карэспандэнтка TUT.by Вольга Камягіна і журналіст дзяржаўнай газеты “Гродзенская праўда” . Апошніх двух вызвалілі ў той жа вечар, а астатніх даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ).

     

    Журналісты асвятлялі масавую вулічную акцыю жыхароў Гродна, якія выйшлі на знак нязгоды з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў.

    На наступны дзень, 10 жніўня, адразу ў ІЧУ адбыліся судовыя працэсы ў дачыненні затрыманных журналістаў, пасля чаго іх вызвалілі. Сяргея Людкевіча і Ігара Бублікава суд абвінаваціў ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве і пакараў штрафамі ў 20 базавых велічынь паводле, Аляксандр Саенка і Аляксей Кайрыс атрымалі ад суда папярэджанні.

    10 жніўня быў затрыманы яшчэ адзін гарадзенскі журналіст — Ян Роман. Падчас затрымання  яго моцна збілі. Сёння яго таксама прызналі  вінаватым у парушэнні  арт. 23.34 КаАП і аштрафавалі на 15 базавых велічынь.

    Зараз Ян Роман знаходзіцца ў шпіталі, здымае пабоі: поводле агляду медыкаў, яму не толькі выбілі зубы, але яшчэ зламалі нос і костку твару, журналіст не бачыць на адно вока, яно заплыло ад гематомы.

    У гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” Аляксей Кайрыс распавёў пра абставіны затрымання, ўмовы ўтрымання ў камеры ІЧУ і судовы працэс.

    Паводле слоў журналіста, падчас сілавога разгону пратэстоўцаў яго схапілілі супрацоўнікі міліцыі, пры гэтым яны не прадставіліся і не паведамілі прычыну затрымання. Пасля даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання і цягам трох гадзін утрымлівалі ва ўнутраным двары пастарунка, пратакол склалі прыкладна праз 12 гадзін пасля затрымання.

    “Усіх затрыманых было агулам каля 150 чалавек. Мяне змясцілі ў камеру,  дзе знаходзілася да 12–14 чалавек, хоць разлічаная яна на чатырох асоб. Спаць было немагчыма. Не давалі абсалютна ніякай ежы. Апроч гэтага, значны псіхалагічны ціск на затрыманых здзяйсняў адзін з канваіраў”, — паведаміў Аляксей Кайрыс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці