• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    8 гадоў. Прысуд Пачобуту — помста за іншадумства. БАЖ патрабуе вызвалення журналіста

    8 лютага Гродзенскі абласны суд асудзіў вядомага беларускага журналіста, публіцыста і сябра Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута да 8 гадоў зняволення. Пачобута назвалі вінаватым ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць гэтага выраку.

    Ад самага пачатку справа супраць Анджэя Пачобута выглядала, як расправа за іншадумства і шматгадовую цвёрдую грамадскую пазіцыю журналіста.

    Сённяшні прысуд, вынесены пасля разгляду справы ў закрытым рэжыме, не мае нічога агульнага з правасуддзем і з’яўляецца помстай нашаму калегу.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе неадкладнага вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх 33‑х прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі на сённяшні дзень.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіста Анджэя Пачобута асудзілі на

    “Внимательно читайте договор!” Особенности авторского права в Литве

    “Я не пераборлівы”. На “казённых харчах” у калоніі Андрэй Кузнечык заўважна схуднеў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці