20 ліпеня сваякі і калегі наведаюць магілу Паўла Шарамета
У гадавіну забойства Паўла Шарамета сваякі і калегі збіраюцца наведаць магілу журналіста на Паўночных могілках пад Мінскам а 12-й гадзіне.
Дабрацца туды можна самастойна.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” таксама плануе аддаць даніну памяці калегу і наведаць яго магілу.
Ад’езд плануецца аб 11‑й гадзіне ад офіса арганізацыі (вул. Кальварыйская, д. 16 (офісны цэнтр «Парус»).
Просім тых, хто хоча наведаць могілкі і каму неабходны транспарт, паведаміць пра гэта па тэлефоне 8029 138–57-96.
Таксама просім калег, якія могуць дапамагчы з транспартам, паведаміць пра гэта па тэлефоне 8029 138–57-96.
Павел Шарамет, які з 2011 года жыў і працаваў ва Украіне, загінуў у Кіеве раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку падрыву машыны. Выбух здарыўся ў 7.45 на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, спрацавала ўзрыўчатка магутнасцю 400–600 г у тратылавым эквіваленце. Нацыянальная паліцыя Украіны распачала крымінальную справу на падставе артыкула «Наўмыснае забойства». Да расследавання падключыліся супрацоўнікі ФБР, па дапамогу да якіх звярнуліся ўкраінскія ўлады.
Помста за прафесійную дзейнасць следства лічыць галоўнай версіяй забойства.