• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “10 крокаў да якаснай журналістыкі” — пачаліся заняткі для навучэнцаў адукацыйнага курса

    У Мінску распачаліся заняткі ў межах адукацыйнага курса “10 крокаў да якаснай журналістыкі”, арганізаванага ГА "БАЖ" і Міжнароднай федэрацыяй журналістаў.

    Цягам пяці месяцаў удзельнікі адукацыйнага курса будуць навучацца асновам журналісцкага майстэрства ў самых розных кірунках: ад расследаванняў да SEO-аптымізацыі тэкстаў.

    Сярод выкладчыкаў курса — Таццяна Мельнічук, Аляксандр Коктыш, Аліна Радачынская, Антон Сурапін, Марына Загорская, Яўген Валошын і іншыя.

    Курс складаецца з 10 сесій, навучэнцы будуць выконваць практычныя заданні. Таксама прадугледжана фінальнае заданне, якое трэба будзе выканаць і прэзентаваць падчас выпускнога.

    Курсанты, якія паспяхова пройдуць усе этапы навучання, атрымаюць дыплом (дыплом з адзнакай) аб заканчэнні курса.

    Навучацца на курсе будуць маладыя журналісты з самым розным досведам працы, супрацоўніцтва з медыя. Але ўсіх іх аб’ядноўвае жаданне атрымаць новыя веды і, паводле іх слоў, «пракачаць» свае кампетэнцыі. Трэнеры абяцаюць падтрымліваць навучэнцаў у іх памкненнях.

    «Они честные, и этому у них можно поучиться»: выпускникам курса «10 шагов к качественной журналистике» вручили дипломы

    У БАЖы стартаваў новы сезон адукацыйных праграм

    Сачыць за адукацыйнымі курсамі Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых магчымасцямі можна ў раздзеле “Конкурсы і навучанне”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці