• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ціханоўскую ў ЗША ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека. Яна прысвяціла яе журналістам

    Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Lan­tos Human Rights Prize у Вашынгтоне. Яна прысвяціла яе палітвязням і журналістам.

    Ціханоўскую ў Нью-Ёрку ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека
Яна прысвяціла яе палітвязням і журналістам

    Святлана Ціханоўская ў ЗША. Вераснь 2024 года. Фота: ОСТ

    Штогадова ганаровы знак уручаецца за актыўную барацьбу за правы чалавека, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

    У 2024‑м узнагароду атрымалі Святлана Ціханоўская і Яўгенія Кара-Мурза за мужнасць і рашучасць у змаганні супраць дыктатуры на постсавецкай прасторы. Раней лаўрэатамі прэміі станавіліся такія выбітныя асобы як Далай-лама, Хілары Клінтан, Шымон Перэс.

    Пасля атрымання ўзнагароды Святлана Ціханоўская звярнулася да аўдыторыі, каб пра працяглую барацьбу беларусаў за дэмакратыю і пра парушэнні правоў чалавека ў краіне. Асаблівы акцэнт у прамове лідарка зрабіла на лёсах тых, хто працягвае аказваць супраціў у Беларусі, і тых, хто знаходзіцца за кратамі:

    «Сёння я прымаю гэтую прэмію не за сябе, а за ўсіх тых, хто працягвае змагацца за Беларусь:

    — За нашых журналістаў, вымушаных з’ехаць у выгнанне, але якія працягваюць даносіць праўду да людзей унутры краіны. І для тых, хто знаходзіцца за кратамі. Для такіх, як Ігар Лосік з Радыё Свабода, які парэзаў сабе вены на знак пратэсту супраць жорсткасці сваіх турэмшчыкаў.

    — За ўсіх нашых бясстрашных жанчын, такіх як Марыя Калеснікава, якая парвала свой пашпарт на кавалкі, каб не быць дэпартаванай з Беларусі, і цяпер рэжым яе павольна забівае. 

    — За праваабаронцаў, такіх як наш лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі, якому прысудзілі 10 гадоў за дапамогу рэпрэсаваным і за заклікі да нацыянальнага дыялогу. 

    — За актывістаў, такіх як Паліна Шарэнда-Панасюк, маці дваіх сыноў, якая адмовілася ад беларускага грамадзянства ў знак пратэсту супраць несправядлівага суда і цяпер падвяргаецца катаванням у турме.

    — За майго мужа Сяргея, які знаходзіцца ў ізаляцыі ўжо 500 дзён, адбываючы свой 19-гадовы тэрмін», — сказала яна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці