• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ці з’яўляюцца агляды блогераў рэкламай? Адказ МАРГ

    Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі тлумачыць, ці адносяцца да рэкламы агляды, якія размяшчаюцца блогерамі ў інтэрнэце, пра ўстановы і тавары.

    блогеры змены ў законе аб ракламе

    Фота: trendhero.io

    Інфармацыйныя матэрыялы, напрыклад, агляды блогераў пра дзейнасць арганізацый маюць асобныя прыкметы рэкламы. У тым ліку назву арганізацыі ці ўстановы, выявы вытворчых аб’ектаў, аб’ектаў гандлю і абслугоўвання, дэманстрацыя вытворчасці тавараў і г. д.

    «У выпадку калі такія інфармацыйныя матэрыялы падрыхтаваныя з мэтай асвятлення дзейнасці розных арганізацый па ініцыятыве блогера, з’яўляюцца асноўнай тэматыкай блога, бачыцца адсутнасць адной з прыкмет рэкламы (накіраванасць на прыцягненне ўвагі да аб’екта рэкламавання, фарміраванне або падтрымліванне цікавасці да яго і (або) яго прасоўванне на рынку). На гэтыя інфармацыйныя матэрыялы не будуць распаўсюджвацца патрабаванні закона «Аб рэкламе» і іншыя нормы заканадаўства аб рэкламе», — паведамілі ў МАРГ.

    Пры гэтым ведамства пералічыла крытэры нерэкламных матэрыялаў.

    У іх мусіць адсутнічаць кантактная інфармацыя, напрыклад, адрасы і нумары тэлефонаў, адрасы сайтаў і акаўнтаў у сацыяльных сетках, спасылкі на іх. Яны не павінны быць пра адзін і той жа аб’ект рэкламавання.

    МАРГ нагадвае, што на інфармацыю, якая не падпадае пад вызначэнне рэкламы, дзеянне закона «Аб рэкламе» не распаўсюджваецца. І ў такім выпадку падаваць звесткі на занясенне ў рэестр рэкламараспаўсюднікаў не трэба.

    А ў выпадку адпаведнасці крытэрам вызначэння «рэклама» агляд павінен адпавядаць патрабаванням заканадаўства. Неабходна атрымліваць згоду на выкарыстанне найменняў арганізацый, таварных знакаў і (або) знакаў абслугоўвання, эмблем і іншай сімволікі, выявы маёмасці арганізацый або грамадзян.

    Акрамя таго Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зазначае, што аказанне паслуг па размяшчэнні рэкламы ажыццяўляецца абавязкова на падставе дамовы, якая змяшчае кошт паслуг або ўмовы вызначэння такога кошту.

    Калі фізічная асоба аказвае паслугі па размяшчэнні рэкламы ў інтэрнэце іншым асобам, такі суб’ект з’яўляецца рэкламараспаўсюднікам, які падлягае ўключэнню ў рэестр. Аказанне такіх паслуг без уключэння ў рэестр з’яўляецца незаконным і забараняецца, — падсумоўвае ведамства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці