• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ці могуць адбіраць пашпарт у амбасадах Беларусі, калі на чалавека заведзеная крымінальная справа?

    У беларускіх эмігрантаў часта ўзнікае пытанне, ці бяспечна звяртацца ў амбасады, калі ў краіне распачатая крымінальная справа? Ці могуць у такім выпадку забраць пашпарт? Адказвае юрыдычная служба «Вясны».

    пашпарт адабраць у пасольстве Беларусі

    Фота: pexels.com

    Калі ў Беларусі заведзеная крымінальная справа, пашпарт у амбасадах Беларусі ў іншых краінах могуць часова забраць. Паводле заканадаўства, такое права ёсць у супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ды консульскіх устаноў. Аднак, каб гэта права ажыццявіць, падставы мусяць быць прапісаны ў нарматыўна-прававым акце.

    «Звернемся да Палажэння аб дакументах, якія засведчваюць асобу, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 294 ад 03.08.2008 г. (далей па тэксце — Палажэнне). Там прапісана, хто ўпаўнаважаны адбіраць дакумент, які засведчвае асобу, і ў якіх выпадках.

    Так, службовая асоба дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы мае права забраць пашпарт у выпадку:

    • яго несапраўднасці (гл. п. 8 Палажэння), напрыклад, скончыўся тэрмін дзеяння;
    • страты ўладальнікам дакумента права на яго выкарыстанне (гл. п. 9 Палажэння), напрыклад, у выпадку спынення грамадзянства;
    • неправамоцнага знаходжання гэтага дакумента ў асобы, што не з’яўляецца яго ўладальнікам.

    Паводле іншых падставаў, не прадугледжаных Палажэннем, забаронена адбіраць пашпарт службовымі асобамі дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы».

    У Палажэнні таксама прапісана, калі пашпарт падлягае часовай канфіскацыі (гл. п. 14 Палажэння). Напрыклад, уладальнік асуджаны да пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пазбаўлення волі.

     Аднак, службовыя асобы амбасады і консульства не надзеленыя паўнамоцтвамі адбіраць пасведчанні асобы з гэтых падставаў.

    Вядомая гісторыя, калі беларускай журналістцы Ірыне Макавецкай не аддавалі новы пашпарт пасля замены — гэта здарылася яшчэ да абмежаванняў у заканадаўстве, пасля якіх беларусам нельга мяняць пашпарт у замежжы. Тады журналістка распавядала:

    — Я двойчы ім безвынікова пісала з просьбай прызначыць новую дату. Пасля гэтага датэлефанавалася ў амбасаду, хоць гэта было і няпроста, і спытала, калі можна прыехаць па пашпарт. Але мне адказалі, што пашпарт можна атрымаць толькі ў Рэспубліцы Беларусь. Нагоду яны не тлумачылі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці