• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чыноўнікі ігнаруюць звароты журналістаў незалежнага выдання

    Журналісты баранавіцкага незалежнага выдання "Intex-press" не могуць дамагчыся інфармацыі ад Упраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ) горада Баранавічы ні на свае вусныя, ні на пісьмовыя звароты.

    На пісьмовы запыт рэдакцыі пра дамы, якія будуюцца ў Баранавічах па долевым прынцыпе, дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Уладзімір Дронкін не адказаў на палову з 10 зададзеных пытанняў.

    Між тым, долевае будаўніцтва выклікала ажыятаж сярод гараджан, людзі стаялі ў чарзе пад будынкам УКБ днём і ноччу. У той жа час Дронкін заўважыў у пісьмовым адказе незалежнай газеце, што «далейшая інфармацыя аб долевым будаўніцтве будзе размяшчацца ў друкаваным выданні «Наш край»».

    Вусныя зносіны са спецыялістамі УКБ горада Баранавічы атрымліваюцца яшчэ горш. Карэспандэнт Таццяна Некрашэвіч спрабавала даведацца, што будзе пабудавана на месцы барака, які ўлады збіраюцца знесці і які яго жыхары не хочуць пакідаць.

    На думку жыхароў, улады абавязаныя даць ім новае жыллё ва ўласнасць, калі на месцы барака будзе пабудавана шматпавярхоўка. Аднак галоўны інжынер УКБ Аляксандр Карпеня адмовіўся адказваць на пытанні журналіста.

    У сувязі з гэтым Таццяна Некрашэвіч пакінула запіс у кнізе скаргаў. 31 сакавіка на яе прыйшоў адказ за подпісам дырэктара Уладзіміра Дронкіна. «Нічога канкрэтнага ў гэтым лісце няма. УКБ паведаміў, што «па меры вызвалення жылых памяшканняў будзе праводзіцца падрыхтоўка тэрыторыі пад новае будаўніцтва». Але што гэта за будаўніцтва — невядома. Мы не можам атрымаць адказаў на самыя простыя пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі УКБ. Яны парушаюць наша права на атрыманне інфармацыі», — кажа карэспандэнт Таццяна Некрашэвіч.

    Між тым, дзяржаўнай газеце «Наш край» дырэктар гарадскога УКБ Уладзімір Дронкін дае вялікія інтэрв’ю і разгорнутыя адказы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці