• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чыноўнік “Белінтэртранса” прасіў завесці на журналіста крымінальную справу. Але нешта пайшло не так

    Намеснік дырэктара транспартна-лагістычнага цэнтра Беларускай чыгункі “Белінтэртранс” Аляксандр Янчэўскі прасіў завесці супраць журналіста Станіслава Івашкевіча крымінальную справу за паклёп.

    Журналісцкае расследаванне Станіслава Івашкевіча “Карупцыя на чыгунцы: як і хто распільвае бюджэт?” з’явілася на сайце тэлеканала “Белсат” 10 кастрычніка. У матэрыяле журналіст, які займаецца расследаваннямі, прааналізаваў тэндары прадпрыемства і заявіў, што Беларуская чыгунка запрашае да выканання замоваў канкрэтныя фірмы, якія нагадваюць аднадзёнкі.

    Расследаванне Івашкевіча зацікавіла нават супрацоўнікаў Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

    Але 2 снежня першы намеснік генеральнага дырэктара “Белінтэртранса” Аляксандр Янчэўскі звярнуўся ў міліцыю з просьбай прыцягнуць журналіста да крымінальнай адказнасці за паклёп.

    Супрацоўнікі Партызанскага РУУС Мінска правялі праверку, па выніках якой паклёпу ў расследаванні Івашкевіча не знайшлі. Днямі журналіст атрымаў па пошце пастанову аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы.

    Станіслаў Івашкевіч расказаў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў, што быў упэўнены ў такім рашэнні, бо працяглы час займаецца расследаваннем махінайцый у дзяржаўным сектары і двойчы нават перамагаў з імі ў прэстыжным журналісцкім конкурсе “Вольнае слова” — у 2018‑м і 2019‑м гадах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці