• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чынавенская гара нарадзіла інфармацыйную мыш – коштам падаткаплатнікаў

    Мінуў год ад часу, калі чыноўнікі ўрачыста абвесцілі пра зʼяўленне на беларускім інфармацыйным полі медыя-монстра. Адзіны партал дзяржаўных СМІ пасля дапрацоўкі налічваў 173 дзяржвыданні ды меўся стаць асноўным інфармацыйным каналам у байнэце. Мінуў час, але адчуванне самотнасці на старонцы не пакідае наведніка дзяржаўнага парталу belsmi.by.

    Апынулася, што рэсурс задарма і пад прымусам напаўняюць працаўнікі рэгіянальных дзяржаўных выданняў. Паводле апісання на сайце, пляцоўка сталася «агрэгатарам навінаў і аналітыкі», аднак працуе як звычайны райвыканкам – з перапынкам на суботу і нядзелю. Навошта быў патрэбны такі праект і якой дарогаю ідуць дзяржаўныя СМІ, што фінансуюцца з кішэні падаткаплатніка? Пра гэта belsat.eu гутарыць з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

    – Спадар Паўлюк, адзін з карэспандэнтаў «раёнкі» распавёў «Белсату», што цягам некалькіх гадоў той самы артыкул змяшчаўся ў раздзеле «Папулярнае» парталу БелСМІ толькі таму, што (цытую): «Пад ім быў каментар – адзіны каментар на сайце цягам некалькіх гадоў. Цяпер яны захоўваюць у ТОПе матэрыялы за месяц, але пад імі заўжды 0 каментароў, статыстыка праглядаў схаваная, бо няма аніякага руху». Чаму?

    – Я аналізаваў гэты праект. Запусцілі яго яшчэ ў 2012-ым годзе. І калі нацыянальныя выданні давалі кантэнт больш-менш эксклюзіўны, то з рэгіянальнымі матэрыяламі былі праблемы. Большасць раённых газет апроч справаздачаў выканкаму сваёй інфармацыі амаль не піша, таму прапанаваць нешта парталу ім складана. Ды і сама ідэя збірання ў адным месцы інфармацыі з толькі дзяржаўных выданняў – сурʼёзная памылка, бо жыццё не такое аднастайнае, як выглядае на bels­mi.by.

    – Узялася за партал Лілія Ананіч пасля назначэння міністрам інфармацыі. Гэта яна абяцалася ўзмацніць фінансаваны з бюджэту партал. Некаторыя медыі пісалі пра мільярды (недэмінаваных) рублёў, але дакладныя лічбы не вядомыя.

    – У цяперашняй сітуацыі – як у байнэце, гэтак і за мяжою – агрэгатары не патрабуюць вялікага фінансавання, бо яны не плоцяць за кантэнт, а наадварот – прасоўваюць ужо створаны. Даюць рэкламу. Яны вельмі лёгка пераходзяць на акупляльнасць. Таму за выключэннем стартавага этапу фінансаваць bels­mi.by няма патрэбы. Ёсць іншыя беларускія навінавыя агрэгатары, якія зводзяць канцы з канцамі маючы ў якасці працаўнікоў усяго тры асобы ў штаце. Таму справа не ў фінансаванні – трэба друкаваць тое, што цікава беларусам.

    Да таго ж шараговыя людзі не ведаюць пра існаванне такога агрэгатара. Ніхто асабліва не займаўся яго прасоўваннем.

    – Паводле крыніцы «Белсату» ў Берасцейскай вобласці, раёнкі абавязваюць самастойна ставіць свае матэрыялы на партал. Гэтая праца не аплочваецца ні з Менску, ні ў рэдакцыі. А за невыкананне журналістаў пазбаўляюць прэміяў. Самая ж газета адмыслова не дае на «адзіны партал» эксклюзіўную інфармацыю…

    – Яны папросту не хочуць выбівацца з агульнага шэрагу і прыцягваць увагу. Асобна ж варта адзначыць, што Берасцейская вобласць вельмі асаблівая, калі параўноўваць з развіццём медыяў у іншых абласцях. Там вельмі шмат і недзяржаўных медыйных праектаў. А калі казаць пра дзяржаўныя раёнкі, то шматлікія з іх сапраўды папулярныя і акупляльныя.

    – Даследаванні паказваюць, што агулам павялічылася цікавасць да дзяржаўных медыяў. Чаму?

    – Пэўна таму што незалежныя медыі цяпер у значна слабейшым матэрыяльным стане. А другое – няма асабліва ніякіх выбітных падзеяў, якія прываблівалі б чытача менавіта на незалежную крыніцу. Вось патоп, які быў у Ждановічах, закрануў вялікую колькасць людзей з Менску і вобласці. Пра гэта чытаюць з розных крыніц. А нейкія палітычныя падзеі, якія асабліва нічога не мяняюць, успрымаюцца як другасныя і малацікавыя. Тэма дэнамінацыі, да прыкладу, была і застаецца топаваю доўгі час.

    – Чаму ж тады на дарагім для падаткаплатнікаў партале спадарыні Ананіч – старая песня?

    – Бо ўсё залежыць ад рэдакцыйнай палітыкі. Магчыма, яна скіраваная не на тое каб ісці за чытачом, а на тое каб цягнуць чытача за сабою. Гэта робіцца ў розных выпадках – дзеля адукацыі чытача, падцягвання яго да пэўнага ўзроўню. Або дзеля прапаганды – каб хваліць адзін і крытыкаваць іншы бок.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці