Чатыры гады без Паўла. Родныя і калегі наведалі магілу Шарамета
У гадавіну забойства Паўла Шарамета сваякі і калегі наведалі магілу журналіста.
Мама Паўла Людміла Станіславаўна Шарамет згадала выпадкі, калі Павел казаў ёй пра тое, што яго могуць забіць. Паводле яе слоў, ён згадваў пра гэта і падчас жыцця ў Кіеве.
«Я заўсёды думала, што прафесія журналіста такая моцная, прыгожая патрэбная людзям, але выявілася, што яна самая небяспечная, — сказала Людміла Шарамет. — Я ніколі не сказала яму: «Паша, кінь ты гэта, працу, навошта табе гэта?» Гэта яго выбар, я падтрымлівала ўсё, што ён рабіў».
Кіраўнік ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец падкрэсліў, што пра Паўла Шарамета памятаюць не толькі яго калегі, але і звычайныя людзі — ён значны чалавек, журналіст.
Маці Паўла Людміла Станіславаўна Шарамет выказала спадзеў, што атрымаецца жыць пры новай уладзе. Яна ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і таму папрасіла ўсіх журналістаў быць асцярожнымі, клапаціцца пра сябе.
Калегі згадвалі словы Паўла Шарамета пра тое, што трэба рабіць тое, што ты лічыш вартым. І не думаць пра страх, пра магчымыя наступствы.
Калега Паўла Шарамета Дзмітрый Наважылаў згадаў пра сыход шэрагу важных персонаў для медыйнага асяроддзя Беларусі: Пётр Марцаў, Алесь Ліпай, Юрый Зісер; трагічную смерць Дзмітрыя Завадскага.
Павел Шарамет, які з 2011 года жыў і працаваў ва Украіне, загінуў у Кіеве раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку падрыву машыны. Выбух здарыўся ў 7.45 на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка.
Нацыянальная паліцыя Украіны распачала крымінальную справу на падставе артыкула «Наўмыснае забойства».
12 снежня 2019 года украінскія праваахоўнікі паведамілі, што затрымалі траіх падазраваных у забойстве: урача і валанцёра Юлію Кузьменка, музыкант Андрэя Антоненку, ваенную медсестру Яну Дугар. Па версіі следства, Дугар сфатаграфавала камеры перад забойствам, Кузьменка закладала выбухоўку пад машынаю разам з Антоненкам, які таксама фігуруе як арганізатар.
Суд арыштаваў Кузьменка і Антоненку. Дугар адправілі спачатку пад кругласутачны, а затым пад начны хатні арышт.
Паліцыя называла матывам забойства дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне, аднак афіцыйна ў матэрыялах справы гаворыцца, што фігуранты захапіліся «ультранацыяналістычна ідэямі, культывуючы велічнасць арыйскай расы», спрабавалі забойствам прыцягнуць увагу да сваіх поглядаў.
Прэс-сакратар МУС у асабістай перапісцы, апублікаванай у інтэрнэце, намякнуў, што да забойства Шарамета можа быць датычна СБУ.
Усе затрыманыя адмаўляюць сваю датычнасць да злачынства. Абарона Антоненкі сцвярджае, што ён вышэйшы за забойцу (паводле відэаз камер назірання). Адвакаты Дугар настойваюць, што ў яе ёсць алібі, пацверджанае дакументамі і сведкамі, а экспертыза, на якой грунтуецца падазрэнне, няпоўная і неаб’ектыўная. Кузьменка таксама раскрытыкавала экспертызу.
Па словах абароны, у момант забойства Шарамета Дугар не была знаёмая з іншымі падазраванымі, а Кузьменка і Антоненка у той час кантактавалі ўсяго некалькі разоў.
В Киеве открыли памятник Павлу Шеремету ФОТО
Задержаны подозреваемые в убийстве Павла Шеремета: в том числе рок-музыкант и женщина-врач. Запись брифинга министра Авакова
«Родиться в этой семье — бесконечное везение» Интервью детей Павла Шеремета — Елизаветы и Николая