Часопіс «Имена» запусціў другую кампанію па зборы сродкаў
Часопіс «Имена» — гэта гісторыі, лёсы і ўчынкі беларусаў, а таксама пляцоўка для рэалізацыі важных для грамадства праектаў. Каб «Имена» маглі працаваць і развівацца ў 2017-м годзе, рэдакцыя абвясціла новую кампанію па зборы сродкаў.
«Вось ужо больш за паўгода наш часопіс існуе толькі на ахвяраванні, і гэта вельмі значна для нас. Гэта дазваляе нам захоўваць сваю незалежнасць ад чыіх бы то ні было інтарэсаў, акрамя вашых. Быць самым сапраўдным грамадскім СМІ, якім мы ўжо сталі летась менавіта дзякуючы сотням грашовых перакладаў ад чытачоў. Любы плацёж, зроблены ў адрас «Імёнаў», дапаможа нам распавядаць новыя гісторыі пра людзей і разам з вамі рабіць тыя важныя крокі наперад, без якіх здаровае грамадства пабудаваць, здаецца, проста немагчыма», — гаворыцца на сайце праекта.
Даведацца як дапамагчы праекту можна тут.
Падчас першага збору грошай на праект была ахвяравана больш за 21 тысяча долараў.