Час на свабодныя мэдыі
Неяк Максім Жбанкоў сказаў: мы жывем у глухім грамадзтве. І сапраўды — гукнеш, а рэха свайго не пачуеш. Глухім грамадзтва бывае тады, калі ў ім няма свабодных мэдыяў. Калі няма сапраўднага дыялёгу. Калі грамадзкая апінія невыразная, а добра чутны толькі адзін голас — голас улады. І добра чутны ён таму, што менавіта яна, улада, кантралюе ўсе мэдыі. Вось і зусім нядаўні прыклад: рубель патаньнеў на 20 адсоткаў, а ў самай афіцыйнай і самай кантраляванай праграме «Панарама» Беларускага тэлебачаньня пра гэта ані слова.
Ва ўсіх сваіх папярэдніх развагах я імкнуўся прадбачыць, як будуць разгортвацца падзеі ў стасунках нашай краіны з Расеяй, Эўропай, у якім кірунку будзе мяняцца беларуская ідэнтычнасьць ды эканамічная сытуацыя (гл. http://www.svaboda.org/archive/guesteditor/20090108/597/611.html). Але характар гэтых зьменаў будзе шмат у чым залежыць таксама і ад
На жаль, трэба канстатаваць, што ўлада дагэтуль дастаткова пасьпяхова ігнаравала меркаваньні некаторых груповак беларускага грамадзтва. Хай сабе гэтыя групоўкі і не былі шматлікія. Але існуе вялікая колькасьць прыкладаў, калі альтэрнатыўная думка меншасьці рабілася дамінантнай у грамадзкай апініі.
Дыялёг у нашым грамадстве неабходны дзеля дасягненьня шмат якіх важных мэтаў. Беларускае грамадзтва мае патрэбу ў эканамічных рэформах, ва ўсеагульнай лібэралізацыі, дэсаветызацыі, нарэшце, у наладжваньні кантролю за дзеяньнямі ўлады. Гэта абсалютна нармальныя мэты. І без свабодных мэдыяў і свабоды слова яны недасягальныя.
Я не аптыміст і не ідэаліст. Пасьля пятнаццацігадовага пэрыяду аўтарытарнага кіраваньня зьмены ў названых вышэй кірунках ня могуць быць хуткімі. Але ў любым выпадку патрэбная воля, добрая воля. Нарэшце, варта ўсьвядоміць, што мы маем ня дзьве ці тры, а ўсяго толькі адну Беларусь.