Час на прафесіяналізм
Мудрыя казалі — калі маеш ворага, проста пажадай яму жыць у часе пераменаў. Але, мабыць, яшчэ цяжэй жыць у часе «стабільнасці» — калі нічога не змяняецца да лепшага, ад адчаю часам сціскаюцца кулакі і ўзнікае жаданне будаваць свае барыкады, біцца ў кроў, каб хоць на міліметр ссунуць з месца памяркоўную абыякавую глыбу… І калі ўжо
У дачыненні да нашага
Апошнім часам нават ад самых памяркоўных калег даводзіцца чуць, што высокія журналісцкія стандарты, этычныя кодэксы і правілы — канешне, рэч добрая і неабходная, але… За гэтым «але», часцей за ўсё, хаваецца доўгая тырада пра «асаблівыя беларускія ўмовы», пра моцны вонкавы ціск уладаў, пра сур’ёзныя праблемы з доступам да інфармацыі і г.д… Спіс, думаю, кожны
«А ці не лічыце вы, што ў краіне, дзе пануе татальны кантроль дзяржавы над СМІ, не час гаварыць пра самарэгуляванне?» — пачула на адной з сустрэч са шведскім
А як жа ж быць, напрыклад, з беларускай карэспандэнткай
Заўважце, што для мясцовых журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, асаблівых умоваў працы дзяржава не стварае, у
Можа, не маюць грамадзянскай пазіцыі? Упэўненая, што маюць. Проста ведаюць мяжу паміж прафесійным і асабістым. Так, як ведае гэта ўрач, які не выказвае патрабаванняў, аперуючы хворага, альбо настаўнік, які не спыняе ўроку на сярэдзіне — маўляў, «на колькі заплацілі, на столькі і працую».
І ці можаце вы сабе ўявіць, як доктар адкладае ў далёкі кут свой прафесійны кодэкс, клятву Гіпакрата, «да лепшых часоў» — пакуль абсталяванне ў лякарні зменіцца, кіраўніцтва ацэніць альбо надыдзе «мір ва ўсім свеце»?..
Час на прафесіяналізм не сыходзіць. Як не знікае і патрэба ў маяках, агнямі якіх кіруюцца караблі і ў непагадзь, і калі на моры поўны штыль…