Чаму важна сачыць за развіццём навінавых гісторый?
“Інфармацыя з'яўляецца хутка, і часта мы так і не даведваемся, што здарылася далей або чым усё скончылася. З'яўленне публікацый, якія будуць сачыць за развіццём падзей (follow-ups), дапаможа не толькі чытачам – добрым рэпарцёрам гэта паспрыяе ў пошуку новых гісторый”, – перакананы Джон Талтан, аглядальнік газеты “The Seattle Times”.
Праца з такім кантэнтам ніколі не была моцным бокам навінавых арганізацый, – кажа эксперт. Але сітуацыя пагоршылася – часткова з прычыны скарачэння штатаў і бюджэтаў, часткова – з‑за хуткаплыннасці жыцця ў эпоху інтэрнэта.
Талтан раіць журналістам сачыць за важнымі фігурамі, звязанымі з тэмай іх матэрыялаў, – кампаніямі, праблемамі і гісторыямі, папулярнымі ў анлайн-прасторы.
“Ідэальная задача для наступных гісторый – расказаць чытачам, што змянілася, якія адбыліся паляпшэнні або пагаршэнні з часу апублікавання першапачатковага матэрыялу”, – лічыць журналіст.
Талтан прапануе некалькі парадаў па напісанні follow-ups:
- Якая гісторыя была самай папулярнай у вашым рэгіёне ў мінулым годзе? Не дайце ёй проста знікнуць. Паглядзіце, што было апублікавана, а затым пазнаёмцеся з новымі дадзенымі і пагаварыце з ключавымі фігурамі гэтай гісторыі.
- Калі адбылося зліццё бізнесаў, то якія гэта мела наступствы? Ці былі скарочаныя працоўныя месцы? Ці памянялі працу вядомыя кіраўнікі?
- Важныя даты ў гісторыі: калі нейкая вытворчасць была закрыта 10 гадоў таму, знайдзіце людзей, якія страцілі ў выніку гэтага працу. Што яны робяць цяпер?