• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cерыял «Белсату» ўключылі ў конкурс нямецкага фестывалю GoEast

    Паўнафарматная версія стужкі рэжысёра Андрэя Кашперскага «Працэсы» вытворчасці тэлеканала «Белсат» патрапіла  ў конкурсную праграму фестывалю GoEast у Вісбадэне, піша Budzma.org.

    Кадр з фільма «Працэсы»

    GoEast — штогадовы фестываль кіно цэнтральнай і ўсходняй Еўропы, які пройдзе 24–30 красавіка 2024 года ў нямецкім горадзе Вісбадэн. 

    На сайце фестывалю беларускі праект анансуюць наступным чынам:

    «Паўторныя фальсіфікацыі выбараў. Разгон мірных пратэстаў. Адвольнае зняволенне невіноўных. Гэта адпраўныя пункты фільма Андрэя Кашперскага, які адрозніваецца надзвычайнай аператарскай працай. У чатырох серыях сатырычна апісваецца найноўшая гісторыя Беларусі — ад пратэстаў супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе да вайны ва Украіне <…>. Гэтая злосная сатыра можа дапамагчы справіцца з сур’ёзнай тэмай».

    «Працэсы» будуць спаборнічаць з пятнаццаццю іншымі стужкамі конкурсу. Усе фільмы з праграмы фестывалю 2024 года можна знайсці тут.

    29 красавіка поўнафарматную версію серыяла даўжынёй у 100 хвілін можна будзе паглядзець у кінатэатры Cali­gari, 30 красавіка — у кінатэатры Apol­lo. Квіткі можна набыць па гэтай спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці