• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве — адкрытая лекцыя

    01_08_bel.jpg

    Праваабарончая арганізацыя Human Con­stan­ta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам. Мы пагаворым пра «мову нянавісці і варожасці» на прыкладзе беларускіх і ўкраінскіх СМІ, абмяркуем, ці ёсць межы ў свабоды слова і ў малюнках распавядзем, якія наступствы могуць быць пры выкарыстанні «hate speech».

    Хто: Максім Буткевіч — журналіст, трэнер, праваабаронца, актывіст.

    Магістр мастацтваў па антрапалогіі развіцця і сацыяльнай трансфармацыі (Універсітэт Сэсекса — Вялікабрытанія). З 1999 года працаваў у сродках масавай інфармацыі (тэлеканалы СТБ, «1+1», «Інтэр»; прадзюсар Украінскай службы Бі-Бі-Сі).

    У 2007–2010 гадах — старшы выкладчык Магілянскай Школы журналістыкі Нацыянальнага Універсітэта «Кіева-Магілянская Акадэмія».

    У 2010–2011 — Рэгіянальны дарадца па пытаннях грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва УВКБ ААН (Агенцтва ААН па справах бежанцаў) у Беларусі, Малдове і Ўкраіне.

    Да 2017 года — са-каардынатар Праекту «Без межаў» грамадскай арганізацыі «Цэнтр Сацыяльнае Дзеянне».

    На дадзены момант — каардынатар Праекту «Без межаў». Праект займаецца прадастаўленнем дапамогі бежанцам і шукальнікам прытулку ва Ўкраіне, маніторынгам і процідзеяннем праяў ксенафобіі, расізму і іншым формам дыскрымінацыі ва ўкраінскім грамадстве, інфармацыйна-адукацыйнай працай, дапамогай ўнутрана перамешчаным асобам.

    Сябра Грамадскай рады пры Дзяржаўнай міграцыйнай службе і Экспертнага савета пры Камітэце Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека.

    Калі: 7 жніўня (панядзелак), пачатак у 19:00.

    Дзе: Адукацыйная прастора .Punkt (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)

    Уваход вольны!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці