• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL адкрыў дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак

    Фонд салідарнасці BYSOL разам з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) запусціў сумесную акцыю па зборы дабрачынных сродкаў у гонар Міжнароднага жаночага дня.

    Мэта акцыі — сабраць як мага больш сродкаў для беларусак, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з‑за палітычна матываваных рэпрэсій. Гэтыя сродкі пойдуць іх сем’ям, якія падтрымліваюць сваячку.

    «8 сакавіка — гэта дзень зусім не пра кветкі ці пра «ўпрыгожванне калектыву». Гэты дзень прысвечаны вялізнаму ўнёску жанчын у сацыяльную, палітычную і эканамічную сферы жыцця», — кажуць арганізатары збора. Яны разглядаюць акцыю як яшчэ адзін крок у барацьбе за правы жанчын і падтрымцы тых, хто пакутуе праз палітычны пераслед.

    Заяўленая сума дабрачыннага збору — 10 000 еўра.

    Па стану на 27 лютага з гэтай сумы атрымалася сабраць каля 2 000 еўра. Грошы накіруюць жанчынам, сем’і якіх ужо звярталіся да арганізацыі па дапамогу.

    Падтрымаць палітзняволеных жанчын можна па спасылцы

    Завяршэнне дабрачыннай акцыі плануецца 9 сакавіка падчас адмысловага мерапрыемства.

    Чытайце яшчэ:

    «Спадзяюся, ў яе атрымаецца». Ксеніі Луцкіной за кратамі споўнілася 40

    Больш чым кнігі і шнарыкі на сэрцы: што чытае ў няволі журналістка Кацярына Андрэева

    Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці