• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ByPol абвінаваціў СМІ ў негатыўным выстаўленні агітацыі праз бот плана «Перамога»

    Фота: сайт ByPol

    У адказ на “на крытыку выкарыстання чат-бота плана “Перамога” для “прыцягнення ўвагі да выбараў у Каардынацыйную раду” (КР), арганізацыя былых сілавікоў ByPol абвінаваціла СМІ ў выстаўленні “ў негатыўным святле” палітычнай агітацыі з дапамогай гэтага рэсурса.

    “З прычыны таго, што апошняя рассылка задзейнічала вялікую колькасць карыстальнікаў плана “Перамога” і для многіх гэтае паведамленне стала першым у чат-боце, разумеем, гэта выклікала рэзананс”, — гаворыцца ў заяве ByPol. 

    Арганізацыя адзначыла, што “ўцягнутасць беларусаў у першыя дэмакратычныя выбары ў XXI стагоддзі” з’яўляецца “важным сігналам” як для ўсіх суайчыннікаў, так і для міжнароднай супольнасці, “пра тое, наколькі беларусы не “перавярнулі старонку” з 2020 года, наколькі яны па-ранейшаму адданыя ідэям дэмакратычных перамен у краіне і гатовыя — хаця б бяспечна і віртуальна — выказаць гэта”.

    “На жаль, СМІ, якія сёння актыўна крытыкуюць нас, не паказалі такой жа актыўнасці ў асвятленні тэмы выбараў і прыцягненні шырокай аўдыторыі да выбараў у Каардынацыйную раду. Менавіта таму для прыцягнення ўвагі арміі неабыякавых беларусаў да такіх важных для ўсяго беларускага дэмакратычнага руху выбараў быў выкарыстаны чат-бот плана “Перамога” сёння”, — тлумачыцца ў заяве.

    Арганізацыя заявіла, што ўдзельнікі плана, якія пацвердзілі “гатоўнасць да актыўнага супраціву, пераведзеныя ў іншыя каналы камунікацый у мэтах бяспекі”, аднак у чат-боце “застаюцца дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў”, якім і было адрасавана паведамленне.

    Варта адзначыць, што паведамленне ў чат-боце плана “Перамога” ўтрымлівала не толькі заклік удзельнічаць у выбарах у КР, але і заклік галасаваць за спіс “Закон і Правапарадак”, лідарам якога з’яўляецца кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў. На пачатку красавіка дзеля ўдзелу ў выбарах ён пакінуў пасаду каардынатара згаданага плану.

    Старшыня камісіі па выбарах у КР Алена Прыходзька паведаміла “Позірку”, што орган зараз абмяркоўвае сваю рэакцыю і магчымыя наступствы дзеянняў Азарава.

    На просьбу пракаментаваць сітуацыю прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна перадала “Позірку” адказ, які дэмакратычны лідар раней дала медыя “Зеркало”. У прыватнасці палітык паведаміла, што рассылка не была ўзгодненая ні з офісам Ціханоўскай, ані з Аб’яднаным пераходным кабінетам. На яе думку, дапушчана злоўжыванне, якое “можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны”. Дэмлідар заявіла, што цяпер Азараў пазбаўлены доступу да бота плана “Перамога”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці