• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы журналіст з Баранавічаў пакараны на тры гады калоніі за каментар у сацыяльных сетках

    Як стала вядома праваабаронцам “Берасцейскай вясны”,  напрыканцы кастрычніка 2022 года ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да 37-гадовага Эдгара Шырко. Яго абвінавачвалі паводле арт. 369 КК РБ (“Абраза прадстаўніка ўлады”) і ч. 1 арт. 130 КК РБ (“Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы”).

    Пра Эдгара Шырко вядома, што ён працаваў журналістам у баранавіцкім выданні Intex-Press у 2015 годзе, а да гэтага выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школах і працаваў бібліятэкарам.

    Праваабаронцы адзначаюць, што, мяркуючы па старонцы Эдгара Шырко ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, ён ўважліва сачыў за навінамі ў краіне і рабіў шмат рэпостаў. Апошні рэпост быў зроблены 29 верасня 2021 года. Верагодна, менавіта ў той дзень яго затрымалі.

    Прычынай затрымання стаў каментар, які Эдгар Шырко пакінуў напярэдадні (28 верасня 2021 года) пад навіной пра забойства IT-менэджара Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Дакладны змест допісу невядомы.

    Паводле версіі абвінавачання, Эдгар Шырко ў сацыльнай сетцы “Вконтакте” пакінуў каментар, які “змяшчае выказванне, выяўленае ў непрыстойнай форме, што зневажае гонар і годнасць пацярпелага”. Акрамя таго, у допісе былога журналіста знайшлі “выказванні, арыентаваныя на нарошчванне антыдзяржаўных настрояў, падтрымку і прапаганду гвалтоўнага супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, узбуджэнне нянавісці, сацыяльнай варожасці да іх”.

    У выніку суддзя Брэсцкага абласнога суда Сяргей Беразюк прызнаў Эдгара Шырко вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў: у абразе прадстаўніка ўлады і ў распальванне варожасці. Суд прызначыў пакаранне — тры гады калоніі агульнага рэжыму і штраф памерам 100 базавых велічыняў (3200 рублёў). Таксама суддзя Беразюк пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы ноўтбук абвінавачанага разам з зарадным прыстасаваннем “як сродак здзяйснення злачынства”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці