• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былому прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады калоніі

    Мужчыну арыштавалі за дзейную падтрымку руху за свабодныя выбары ў 2020 годзе.

    Прэс-сакратара мабільнага аператара A1 прызналі вінаватым у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. 

    Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361–2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Два месяцы суддзя Алена Ананіч разглядала справу ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Аднак справа выглядае тыпова палітычнай, калі законныя дзеянні чалавека інтэрпрэтуюцца лукашыстамі, нібы яны незаконныя ці амаральныя.

    35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі «А1» затрымалі 10 снежня 2021 года. Вядома, што сілавікі збівалі яго. Спачатку Мікалаю Брэдзелеву далі 15 сутак, а затым перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

    Таксама з’явілася інфармацыя пра магчымыя вобшукі ў офісе А1.

    Затрыманню Брэдзелева папярэднічала затрыманне яго сябра.

    Адразу пасля затрымання смеццевыя тэлеграм-каналы кінуліся абмяркоўваць інтымнае жыццё Мікалая, а з вуснаў чыноўнікаў паліліся агульныя абвінавачванні кампаніі А1 у нібыта злівах нейкіх даных.

    Брэдзелеў — адзін з самых таленавітых піяршчыкаў краіны, які адначасова рабіў шмат для культуры. Акрамя прамых абвінавачванняў, лукашэнкаўскія рэсурсы закідалі Мікалаю Брэдзелеву размяшчэнне рэкламных замоваў у незалежных СМІ пры ігнараванні лукашэнкаўскіх.

    Чытайце яшчэ:

    Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і паліць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала

    Синдром эмигранта: как от него избавиться

    «Дар’я – прыклад не толькі мужнасці, але і ўпартасці, нязломнасці духа»: у Польшчы прайшла акцыя ў падтрымку Дар’і Лосік

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці