• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Буйны штраф журналісту-фрылансеру з Гомеля (копія дакумента)

    Суддзя Калінкавіцкага раённага суда Людміла Савасцянава прызнала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым ў парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП і пакарала яго адміністрацыйным штрафам у памеры 35 базавых велічынь (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў).

    Разгляд справы адбыўся 14 студзеня. Журналіст на слуханнях не прысутнічаў і атрымаў пастанову суда па пошце 18 студзеня. Паводле дакумента, “20 лістапада 2015 года  Кастусь Жукоўскі, знаходзячыся ў двары жылога дома №8 па вуліцы 60 год БССР у г. Калінкавічы, не маючы акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь у якасці журналіста замежных СМІ,… праводзіў інтэрв’юіраванне грамадзян, у выніку чаго незаконна вырабіў прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта, відэасюжэт пад назвай “Пагоня як сімвал незалежнасці чалавека”, які  24 лістапада 2015 года быў паказаны ў эфіры спадарожнікавага тэлеканала Рэспублікі Польшча “Белсат” у праграме “Аб’ектыў””.

    На Гомельшчыне гэта ўжо другі з пачатку года штраф журналістам-фрылансерам. 13 студзеня суд Гомельскага раёна аштрафаваў за супрацу з “Белсатам” незалежную журналістку Ларысу Шчыракову.

    20 студзеня ў судзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці чакаюцца новыя суды па аналагічных справах Аркадзя Малыша і Кастуся Жукоўскага. Усяго ў канцы снежня 2015 – студзені 2016 на гомельскіх журналістаў склалі ўжо пяць пратаколаў паводле арт. 22. 9 КаАП, з якіх тры – на Жукоўскага.   

    Незалежнага журналіста пакаралі штрафам у больш як 7 млн ды выклікаюць у суд ізноў

    Пяты адміністрацыйны пратакол супраць журналістаў за працу на “Белсат”

    Першы штраф журналісту ў 2016‑м: 22 базавыя велічыні

    ЕФЖ адрэагавала на новую хвалю пераследу журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці