Будучыня журналістыкі: хто пераможа — сацыяльныя медыі ці традыцыйныя СМІ?
Да нядаўняга часу існаванне так званай грамадскай, ці, лепей сказаць, сацыяльнай журналістыкі выклікала cярод медыяпрафесіяналаў шмат пытанняў і нават недаверлівых усмешак. Маўляў, графаманы былі і будуць, і нават калі яны час ад часу пішуць пра падзеі, пра якія не ведаюць журналісты, гэта яшчэ не ставіць іх на адну дошку з тымі, хто «ведае правілы гульні».
Арабская вясна ўскалыхнула не толькі палітычны і сацыяльны свет, але і сур’ёзна паўплывала на медыйную прастору, прызнаюць зараз усе тыя ж медыяпрафесіяналы. Ролю сацыяльных медыяў, да якіх адносяць як асобныя блогі, так цэлыя сацыяльныя сеткі ў асвятленні падзеяў у Егіпце, Лівіі, Сірыі цяжка перааацаніць.
Эксперты прызнаюцца, што ва ўмовах канфліктаў у закрытых грамадствах блогеры працуюць аператыўней за любых журналістаў, бо яны звычайна знаходзяцца ў гушчы падзеяў.
«Як паказвае практыка, журналісты нярэдка займаюць пазіцыі на дахах сваіх гатэляў і адтуль, за пяць кіламетраў ад падзей, „распавядаюць праўду“, а хутчэй спрабуюць здагадацца, што адбываецца насамрэч», — адначае нямецкі журналіст Маркус Бекедаль (Markus Beckedahl).
Аднак тутака ж ён зазначае: наколькі б добра і хутка не перадавалі інфармацыю блогеры, у
Разнастайная і, нярэдка, сенсацыйная інфармацыя, якая з’яўляецца ў блогах і сацыяльных сетках, — дапамога і, адначасова, сур’ёзны выклік для журналістаў. Спакуса выдаць першым інфармацыю, знойдзеную праз сацыяльныя медыі, ў рэшце рэшт, зніжае планку прафесійнасці журналістаў, адзначаюць медыяэксперты.
«Карыстаючыся інфармацыяй з блогаў журналісты заўсёды павінны памятаць, што блогеры могуць казаць усё што заўгодна, бо яны не звязаныя ніякіямі этычнымі кодэксамі», — нагадвае калегам прафесар Калумбійскага ўніверсітэта Томас Ланснер.
Адным з самых вядомых апошніх журналісцкіх «праколаў», які стаўся магчымым
Нейкая Аміна Абдала Араф
Лёс дзяўчыны ўсхваляваў праваабаронцаў, журналістаў і саміх блогераў. Як жа ж былі яны здзіўленыя, калі высветлілася, што ніякай лесбіянкі Аміны ніколі не існавала! Папросту блог ад яе імя вёў
А вось тое, што «даверлівасць», а, па сутнасці, непрафесійнасць некаторых журналістаў з сусветна вядомых СМІ прывяла да распаўсюду непраўдзівай інфармацыі па ўсім свеце — факт.
«Пасля гісторыі з лесбіянкай нямецкія журналісты двойчы падумаюць, ці пісаць пра нейкіх дысідэнтаў, ці не. Бо зараз мы няўпэўненыя, ці там нешта насамрэч адбывалася», — адзначае нямецкі журналіст Маркус Бекедаль.
Былы генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі журналістаў Эйдан Уайт лічыць, што адзіны спосаб для журналістаў пазбегнуць такіх памылак — заўсёды памятаць пра прафесійныя стандарты.
«Мы, журналісты, сёння сутыкнуліся з новай інфармацыйнай хваляй сацыяльных медыяў, і тут нам проста не абысціся без адказнай прафесійнай журналістыкі. Блогеры з Лівіі ды іншых краінаў зрабілі вялікі ўплыў на развіццё медыяў. Аднак нам трэба падумаць, як стварыць новую медыярэальнасць, якая будзе паважаць праўду, правы чалавека і будзе разумець сваю адказнасць перад грамадствам», — адзначае Эйдан Уайт.
Адказнасці за свае словы ў роўнай ступені чакаюць як журналісты ад блогераў, так і блогеры ад журналістаў. Некаторыя эксперты нават лічаць, што канкурэнцыя паміж журналістамі і блогерамі пачалася ў той момант, калі рэпарцёры зразумелі, што ў іх з’явіўся сапраўдны «вартавы сабака» ў асобе блогера, які заўсёды можа «схапіць за язык» недабрасумленнага журналіста.