• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БТ здзекліва адказала на прэтэнзіі гурта Shuma

    Вакалістка Shuma Руся выявіла сваю песню ў роліку пра Беларускія лёгкаатлетычныя гульні, які круціць БТ. Артыстка запэўнівае, што не давала БТ дазволу на выкарыстанне трэка і збіралася адстойваць свае правы ў судзе.

    БТ адрэагавала на гэты скандал у сацсетках. «Чым менш музыкі, тым больш шуму», — пад такім загалоўкам пачынаўся адказ дзяржаўнага тэлебачання.

    — Дадзеныя відэаматэрыялы былі вырабленыя на заказ Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ў пабочнай арганізацыі і перададзеныя Белтэлерадыёкампаніі для размяшчэння ў эфіры ў рамках двухбаковых дамоўных адносін. Музычная кампазіцыя знаходзіцца ў калектыўным кіраванні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, з якімі ў медыяхолдынга заключана дамова аб выкарыстанні музычных твораў, — тлумачыць БТ.

    Белтэлерадыёкампанія нагадала, што штоквартальна дае звесткі пра музычныя творы, перададзеныя ў эфір, і ажыццяўляе выплату ўзнагароджання. Гэта значыць, і выпадак Shu­ma таксама падлягае аплаце.

    — Shu­ma маглі б рэкамендаваць звярнуцца ў Федэрацыю лёгкай атлетыкі з… падзякай. Выключна дзякуючы нашым добрым адносінам з Федэрацыяй такая «інтэлектуальная ўласнасць» атрымала хоць нейкі шанец трапіць у тэлевізійны эфір, — здзекліва дадалі ў БТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці