• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкім уладам прапануюць праз мясцовыя СМІ рабіць справаздачу пра выкарыстанне “транспартнага падатку”

    Калектыўны зварот з патрабаваннем публічнасці ў справе выдаткаваных грошаў на рамонт дарог, пад якім падпісаліся больш за 500 жыхароў Брэста, накіраваны ў мясцовы гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў.

    У звароце, збор подпісаў пад якім быў арганізаваны ў межах кампаніі “За наш горад”, гаворыцца, што шмат хто з жыхароў Брэста сплаціў дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (так званы “транспартны падатак”). Мэтай новаўвядзення было абвешчана фінансаванне будаўніцтва новых і рамонту існуючых дарог: 50 % сумы ад дзяржпошліны паступаюць у рэспубліканскі бюджэт, 50 % — у мясцовыя бюджэты.

    Як нагадваюць ініцыятары звароту, у адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законам РБ “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”, грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў. Таму актывіствы кампаніі “За наш горад” заклікаюць мясцовыя ўлады публічна — праз сайт Брэсцкага гарвыканкама і рэгіянальныя СМІ — паведаміць, колькі грошай паступіла ад “транспартнага падатку” ў 2014 – 2016 гадах у бюджэт горада, і агульную суму сродкаў, выдаткаваных за гэтыя гады на рамонт дарог у Брэсце.

    Акрамя таго, аўтары звароту просяць, каб у далейшым інфармацыя пра паступленне і мэтавае выкарыстанне сродкаў “транспартнага падатку” таксама рэгулярна (адзін раз у квартал) з’яўлялася на старонках мясцовых выданняў і на сайце гарвыканкама.

    Аналагічны збор подпісаў за публічнасць у выдаткоўванні сродкаў на рамонт дарог актывісты кампаніі “За наш горад” ладзяць цяпер у Бярозаўскім, Лунінецкім, Драгічынскім раёнах Брэсцкай вобласці і горадзе Пінску. Агулам у брэсцкім рэгіёне сабрана амаль адна тысяча подпісаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці