• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін пакараны штрафам за каментар

    У судзе Ленінскага раёна Брэста 18 лютага разглядалася адміністрацыйная справа Уладзіміра Вялічкіна. У мінулую суботу яго выклікалі ў Ленінскі РАУС, дзе пасля азнаямлення з адміністрацыйным пратаколам затрымалі і да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

    Меркавалася, што Уладзімір Вялічкін і яшчэ адзін жыхар Брэста Віталь Казак (яго таксама 16 лютага выклікалі ў міліцыю і затрымалі да суда) абвінавачваюцца ў арганізацыі “несанкцыянаванага масавага мерапрыемства”, якое нібыта адбылося  10 лютага, калі ў Брэсце праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода прынялі ўдзел у шэсці па цэнтральных вуліцах горада.

    Аднак у Ленінскім райсудзе Брэста, куды абодвух затрыманых даставілі сёння ў другой палове дня, высветлілася, што гэта не зусім так. У прыватнасці, брэсцкаму праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну, зыходзячы са зместу адміністрацыйнага пратакола, ставілася ў віну, што ён “негатыўна выказваўся на адрас уладаў, чым прыцягваў увагу грамадзян”. Прычым адбывалася гэта 30 снежня 2018 года, калі праваабаронца даваў каментар відэаблогеру Сяргею Пятрухіну.

    Як распавёў сам Уладзімір Вялічкін, сярод матэрыялаў справы была нейкая лiнгвiстычная экспертыза, з якой вынікала, што сваім адказам на пытанне блогера, праваабаронца “прыцягваў увагу да праблемы”.

    У выніку суддзя Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб прыцягненні Уладзіміра Вялічкіна да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу памерам 15 базавых велічынь (382,5 рубля) паводле арт. 23.34 КаАП.

    Што тычыцца Віталя Казака, то яго таксама абвінавацілі ў “арганізацыі незаконнага масавага мерапрыемства ў непрызначаным для гэтага месцы з прыцягненнем да правядзення гэтага мерапрыемства грамадзяніна замежнай дзяржавы”. Ён аштрафаваны на 40 базавых велічыняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці