• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкі аблсуд не задаволіў скаргу незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай

    Брэсцкі абласны суд 14 снежня адхіліў касацыйную скаргу Тамары Шчапёткінай на на рашэнне Бярозаўскага раённага суда, які прызнаў журналістку вінаватай у парушэнні заканадаўства аб СМІ.

    Нагадаем, паводле рашэння Бярозаўскага райсуда 15 лістапада сябра ГА “БАЖ” Тамара Шчапёткіна была аштрафаная на 25 базавых велічынь (альбо 575 рублёў) на падставе артыкула 22.9 Кодэкса РБ аб адміністратыўных правапарушэннях — “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

    Журналістку-фрылансера пакаралі паводле складзенага на яе пратакола, з якога вынікала, што яна займалася журналісцкай дзейнасцю без акрэдытацыі ў будынку суда Кобрынскага раёна 28 верасня. Доказам гэтай дзейнасці суддзя Алена Нямкова палічыла відэасюжэт, дзе бачна, як Тамара Шчапёткіна трымае ў руках дыктафон і апытвае людзей.

    Журналістка не пагадзілася з рашэннем Бярозаўскага райсуда і абскардзіла яго ў Брэсцкім абласным судзе. У сваёй скарзе Тамара Шчапёткіна даводзіла, што журналіст-фрылансер не павінен мець нейкую акрэдытацыю, а Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і артыкул 19 Міжнароднага пакта аб грамядзянскіх і палітычных правах дазваляюць займацца журналісцкай дзейнасцю — збіраць інфармацыю і распаўсюджваць яе — незалежна ад межаў краіны.

    Аднак абласная судова ўстанова пакінула скаргу журналісткі без задавальнення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці