• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Борисовские новости” не пускаюць у крамы

    Атрымаўшы магчымасць прадавацца ў шапіках “Белсаюздрука” і праз падпіску “Белпошты”, газета “Борисовские новости” сустрэлася з цяжкасцямі распаўсюду праз буйныя гандлёвыя сеткі. Газета працягвае адчуваць ціск мясцовай улады — ёсць спробы выцесніць выданне з рэгіянальнай медыйнай прасторы, абмежаваць продаж, стварыць эканамічныя бар’еры ў рэкламнай дзейнасці.

    У красавіку бягучага года “Борисовские новости” накіравалі прапановы гарадскім гандлёвым цэнтрам заключыць дамовы на распаўсюд. Згоду выказалі дзве крамы сеткі “Виталюр” і дзве “Евроопт” (з дзевяці). У краме “Виталюр” па вуліцы Гагарына, 4а газету бралі на распаўсюд тры тыдні, потым кіраўніцтва гандлёвай кропкі адмовілася ад супрацоўніцтва, спаслаўшыся на скаргу пакупніка. “Віталюр” на бульвары Грэчка, 4 заключыў дамову і цяпер працягвае браць газету на рэалізацыю.

    У “Евроопте” па вул. Гагарына, 107 “Борисовские новости” распаўсюджваліся некалькі дзён, пасля чаго дырэктар папрасіў забраць рэшту газет, а дамова была скасаваная. У галаўным офісе “Евроопт” у Мінску паабяцалі разабрацца з сітуацыяй, але праз некалькі дзён замест тлумачэнняў параілі галоўнаму рэдактару выдання Анатолю Букасу звярнуцца для вырашэння праблемы ў Барысаўскі выканкам. Два тыдні “Борисовские новости” прадавалісь у “Евроопте” па вул. Горкага, 140. Газету добра набывалі, але ўрэшце з ініцыятывы кіраўніцтва крамы дамова была скасаваная.

    Іншыя гарадскія гандлёвыя аб’екты — крамы сетак “Соседи”, “АЛМИ”, “Доброном” згоду на заключэнне дамоваў так і не далі. Гандлёвая сетка “Веста” (15 крам), з якой дамова на распаўсюд газеты ўжо была падрыхтаваная, у самы апошні момант ад падпісання адмовілася.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці