• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за восем тысяч пісьменнікаў патрабуюць спыніць выкарыстанне іх твораў без дазволу ў праграмах штучнага інтэлекту

    Тысячы пісьменнікаў, у тым ліку прэзідэнтка Амерыканскага ПЭН-клуба Джэніфер Іган, канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд, французскі аўтар Марк Леві і іншыя, падпісалі ліст з просьбай да кіраўніцтва кампаній, якія займаюцца штучным інтэлектам, спыніць выкарыстанне іх твораў без дазволу або без выплаты ганарараў, як паведамляе NPR, піша «Наша Ніва».

    З’яўленне такіх тэкставых праграм штучнага інтэлекту, як GPT‑4 і Bard, якія без дазволу скануюць інтэрнэт у пошуках кантэнту аўтараў, а затым выкарыстоўваюць яго для стварэння новага кантэнту ў адказ на запыты карыстальнікаў, выклікае ў пісьменнікаў рэўнасць.

    У панядзелак 17 ліпеня амерыканская некамерцыйная арганізацыя па абароне правоў пісьменнікаў The Author’s Guild стварыла ліст і разаслала яго кампаніям, якія займаюцца штучным інтэлектам, сярод якіх Ope­nAI, Alpha­bet і Meta.

    «У лісце гаворыцца, што несумленна выкарыстоўваць нашы матэрыялы ў вашым ШІ без дазволу або аплаты. Таму, калі ласка, пачніце кампенсаваць нам выкарыстанне [нашых твораў] і размаўляць з намі», — кажа Мэры Рэйзенбергер, генеральная дырэктарка The Author’s Guild.

    Па словах Мэры Рэйзенбергер, гільдыя спрабуе дамагчыся ад кампаній урэгулявання без выстаўлення пазоваў, бо судовыя працэсы патрабуюць шмат грошай, а таксама займаюць велізарную колькасць часу.

    Але некаторыя літаратурныя дзеячы гатовыя змагацца з тэхналагічнымі кампаніямі ў судзе. Аўтары, у тым ліку Сара Сільверман, Пол Трэмблі і Мона Авад, нядаўна падпісаліся ў якасці пазоўнікаў у калектыўных пазовах, у якіх сцвярджаецца, што Meta і/або Ope­nAI навучалі свае праграмы штучнага інтэлекту на пірацкіх копіях іх работ.

    Джына Макобі, літаратурны агент з Нью-Ёрка, кажа, што літагенты, у тым ліку яна сама, пачынаюць абмяркоўваць з выдаўцамі фармулёўку ў кантрактах з пісьменнікамі, якая забараняе несанкцыянаванае выкарыстанне тэкстаў штучным інтэлектам. Гэта спосаб абараніць свае даходы і сродкі сваіх кліентаў.

    Гэта мае асаблівую актуальнасць, калі ўлічыць, што, паводле справаздачы The Authors Guild, даходы пісьменнікаў у Амерыцы з 2009 па 2019 год знізіліся на 42%.

    Аднак, як адзначае Макобі, нават калі аўтарскія кантракты наўпрост забараняюць кампаніям, якія выкарыстоўваюць ШІ, збіраць даныя і такім чынам атрымліваць прыбытак з літаратурных твораў, выкананне гэтых патрабаванняў амаль немагчыма праверыць.

    «Як наогул даведацца, ці ёсць кніга ў наборы даных, які быў апрацаваны праграмай ШІ?» — пытаецца Джына Макобі.

    Выдаўцы таксама зацікаўленыя ў тым, каб абараніць будучыню сваіх аўтараў, але яны хацелі б абапірацца на нейкае заканадаўства наконт таго, як можна і як нельга выкарыстоўваць генератыўны ШІ.

    Цяпер патрэбу ў такіх законах шмат абмяркоўваюць, але нейкіх канкрэтных дакументаў ці пастаноў няма, і невядома, ці з’явяцца яны ў блізкай будучыні.

    Чытайце яшчэ:

    49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

    Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне

    Дзеці ў ЗША, быў вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы. Адкуль узяўся прапагандыст Андрэй Мукавозчык

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці