• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за 25 украінскіх журналістаў знаходзяцца ў расійскім палоне

    Больш за 25 украінскіх журналістаў, якія выконвалі сваю працу, трапілі ў расійскі палон. Такія лічбы прывёў старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады па свабодзе слова, народны дэпутат Украіны ад фракцыі «Голас» Яраслаў Юрчышын падчас анлайн-размовы, арганізаванай Камісіяй па журналісцкай этыцы, паведамляе Укрінформ.

    «Па апошніх звестках у нас у палоне больш за 25 вашых калег, — сказаў Юрчышын прадстаўнікам украінскіх СМІ. — Гэта не ўдзельнікі баявых дзеянняў, гэта журналісты, якія выконвалі сваю працу і па цывілізаваных правілах вядзення вайны, ў прынцыпе не павінны былі трапіць у палон, але факт ёсць факт. Мы разумеем, наколькі Расея нецывілізаваная і ўвогуле растаптала любыя правы чалавека».

    Для вызвалення журналістаў, паводле Юрчышына, з аднаго боку, неабходна максімальна задзейнічаць міжнародную супольнасць , а з другога — «рыхтаваць разам з назіральнымі арганізацыямі, сумесна з журналісцкімі асацыяцыямі складнік аб адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе за злачынствы супраць свабоды слова, за злачынствы супраць журналістаў».

    Пры гэтым Юрчышын дадаў, што, «на жаль, не толькі Расія перашкаджае якаснай працы журналістаў».

    «Мы маем падзенне расследаванняў злачынстваў супраць журналістаў амаль на 80% у 2022 годзе ў параўнанні з 2021 годам. Усё можна патлумачыць вайной, але мы як краіна, якая далучаецца да еўрапейскай супольнасьці, для якой каштоўнасць свабоды слова з’яўляецца адной з галоўных каштоўнасцяў, дакладна не павінны гэтага дапусціць».

    Чытайце яшчэ:

    140 ахвяраў. 2023-ці стаў самым смяротным для журналістаў за апошнія дзесяць гадоў

    Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»

    Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці