• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за 11 мільёнаў долараў накіруюць на запуск медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы

    На запуск медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы накіруюць 1 мільярд расійскіх рублёў (больш за 11 мільёнаў долараў па актуальным курсе Цэнтрабанка РФ). Асноўны офіс будзе ў Маскве, а прадстаўніцтва — у Мінску, распавёў «Известиям» дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

    Фота: Дзмітры Каратаеў / Известия

    У холдынг уключаць газеты «Саюзнае веча» і «Саюз. Беларусь – Расія», часопіс «Саюзная дзяржава», які выдаецца «Камсамольскай праўдай», і тэлерадыёвяшчальную арганізацыю.

    Фінансаванне будзе адбывацца з боку Саюзнай дзяржавы, бюджэт якой фарміруюць Беларусь і Расія, расказаў Мезенцаў. Па яго словах, далей улады вырашаць, ці медыякампанія будзе сама зарабляць больш з улікам рэкламы, ці неабходна будзе дадатковае фінансаванне.

    Дзмітрый Мезенцаў таксама адзначыў, што ў холдынг уключаць рэсурсны цэнтр. Ён будзе фармаваць кантэнт для распаўсюду праз электронныя сродкі інфармацыі. Калектыў холдынгу яшчэ не сфарміраваны.

    Асноўны офіс арганізацыі будзе знаходзіцца ў Маскве, а прадстаўніцтва — у Мінску. Раней дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандр Шпакоўскі паведамляў, што холдынг можа пачаць працу ў пачатку 2025 года ў поўным аб’ёме.

    Пастанова «Аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы» была падпісана па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Расіі і Беларусі ў канцы студзеня.

    Што вядома пра выданні, якая ўключаць у холдынг

    Па звестках партала pozirk.online, на пачатак 2024 года тыраж штотыднёвай газеты Парламенцкага сходу СД «Саюзнае веча» складаў амаль 319 тысыч экзэмпляраў. У Беларусі яна распаўсюджваецца ў якасці бясплатнага дадатку да «Народнай газеты», у Расіі — у складзе «Камсамольскай праўды». 

    Перыядычнае выданне Саўміна СД «Саюз. Беларусь – Расія» выходзіць штотыднёвым дадаткам да «СБ. Беларусь сегодня» і «Расійскай газеты» са снежня 1999 года. Тыраж — 321,5 тысячы экзэмпляраў.

    З 2006 года выдаецца штомесячны часопіс «Саюзная дзяржава», тыраж — 15 тысяч экзэмпляраў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці