• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блякаваньне Tor у Беларусі падвысіла колькасьць ягоных карыстальнікаў

    Ад пачатку сьнежня ўлады Беларусі пачалі блякаваць Tor — праграму, што дазваляе заставацца ананімным і атрымліваць доступ да заблякаваных сайтаў і цэлага таемнага вэбу. Улады гэта прызнаюць: сьцьвярджаецца, што гэта робіцца дзеля абмежаваньня доступу да забароненай інфармацыі.

    Але, паводле зьвестак Tor, блякаваньне ня зьменшыла, а нават крыху падвысіла колькасьць карыстальнікаў зь Беларусі. Да блякаваньня ў нашай краіне было каля 5000 простых карыстальнікаў Tor, пасьля стала каля 3000. А колькасьць карыстальнікаў, якія ідуць у Tor ня простым, а абходным шляхам (праз «Масты» — Bridges) падскочыла з пары соцень да больш як 3000 на піку.

    Такім чынам, да блякаваньня ў Беларусі было звыш 5000 карыстальнікаў, пасьля яго стала звыш 6000. Паступова колькасьць карыстальнікаў спадае да ўзроўню апошніх месяцаў да блякаваньня.

    Як абысьці блякаваньне Tor, падказваюць і сама праграма, і ейныя карыстальнікі ў сацсетках.

     

    Колькасьць карыстальнікаў Tor у Беларусі не была стабільнай, за апошнія гады яна расла і падала. За тыя пяць гадоў, што Tor вядзе статыстыку, колькасьць карыстальнікаў у Беларусі дасягала 10 тысяч чалавек у жніўні-верасьні 2013 году і цягам 2015-га. У гэтыя гады Tor фіксаваў некалькі магчымых спробаў блякаваньня ў Беларусі, ды тыя не прыводзілі да заўважнага падзеньня колькасьці карыстальнікаў.

    У краінах, блізкіх па колькасьці насельніцтва да Беларусі, вельмі розная колькасьць простых карыстальнікаў Tor. У Швэцыі іх каля 20 тысяч, Аўстрыі — каля 15 тысяч, у Чэхіі 10,5 тысячы, у Баўгарыі — 6–7 тысяч, у Швайцарыі — 15 тысяч са скачкамі да 50-ці, у Ізраілі каля 10 тысяч са скачкамі да 50-ці, у Гандурасе, Азэрбайджане і Таджыкістане — меней за тысячу.

    Усяго ў сьвеце Tor налічвае каля 2 млн карыстальнікаў са скачком да 6 млн у 2013 годзе, яшчэ каля 50 тысяч чалавек карыстаюцца «Мастамі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці