Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі
Беларускія праваабаронцы прызналі блогераў Уладзіміра Цыгановіча і Аляксандра Кабанава палітвязнямі.
У сувязі з затрыманнем у якасці падазраваных і абраннем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай па частцы 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала блогера ютуб-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча і брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава палітычнымі зняволенымі. Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага”.
На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.