• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогеру Ціханоўскаму, які сядзіць у ІЧУ, далі яшчэ 15 сутак арышту

    Суд Савецкага раёна Гомеля 18 траўня асудзіў блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-дзённы арышт у ІЧУ Гомеля, яшчэ на 15 дзён арышту. Пра гэта TUT.BY распавялі ў канцылярыі суда.

    Сяргей Ціханоўскі ў Гомельскім абласным судзе 7 лютага

    15 сутак Ціханоўскі атрымаў за адміністрацыйнае правапарушэнне. За якое менавіта і калі яно было здзейснена, у канцылярыі суда ўдакладніць не змаглі. Такім чынам, Ціханоўскі выйдзе на волю толькі 5 чэрвеня.

    Сяргея Ціханоўскага затрымалі шостага траўня пад Магілёвам. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гомеля. Падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце, вынесеная яшчэ ў студзені. А менавіта пастанова аб 15 сутках арышту за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня. Блогер быў асуджаны па ч.1 арт. 23. 34 Каап (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

    Будучы ў ІЧУ, Ціханоўскі заявіў, што мае намер прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго давераная асоба — жонка Святлана — падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але ЦВК адмовіўся рэгістраваць групу Сяргея Ціханоўскага. Пасля адмовы Святлана Ціханоўская падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці