• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогерку Алену Янушкоўскую аштрафавалі за стрым з Маршу пенсіянераў

    Суткі да суда 55-гадовую жанчыну, інваліда 3-й групы, трымалі ў СІЗА.  Віцебская блогерка вяла стрым з мірнай акцыі, якая адбылася 12 кастрычніка. Тры дзясяткі жанчын і мужчын сталага веку прайшлі па вуліцах абласнога цэнтра, спявалі песні каля віцебскага гарвыканкама і запісаліся на прыём да намесніка віцебскага мэра. Усё гэта Алена Янушкоўская паказала на сваім канале “Настоящая Беларусь”.

    Увечары таго ж дня блогерцы патэлефанавалі з міліцыі — запрасілі даць тлумачэнні. Аднак Алена Янушкоўская адмовілася ісці ў пастарунак без позвы. На наступны дзень блогерку затрымалі і змясцілі ў СІЗА.

    14 кастрычніка віцебскія пенсіянеры пайшлі на сустрэчу з чыноўнікамі без яе, і адна з прысутных, вядомая актывістка Таццяна Севярынец, падчас сустрэчы запатрабавала, каб Янушкоўскую неадкладна выпусцілі. 

    Блогерку насамрэч адпусцілі на наступны дзень, але пасля суда, які праходзіў праз Skype. Суддзя райсуда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня прысудзіў ёй штраф памерам 45 базавых велічынь, або 1215 рублёў.

    Паводле Янушкоўскай, у міліцыянтаў не было аніякай патрэбы трымаць яе ў СІЗА: яна заўжды з’яўлялася на свае суды добраахвотна, хаця ведала, што яе чакае чарговае пакаранне. Суткі пад вартай не дадалі ёй здароўя: яе двойчы вазілі ў шпіталь на хуткай дапамозе яшчэ да змяшчэння ў ізалятар, але міліцыянты не адпусцілі яе дадому. Алена Янушкоўская хварэе на астму, сёлета яна перанесла дзве складаныя хірургічныя аперацыі, але супрацоўнікі міліцыі ўпарта трымаюцца абранай стратэгіі ціску: штораз да суда яе кідаюць у ІЧУ або цяпер у СІЗА.

    Тое самае міліцыянты спрабавалі зрабіць і з Таццянай Севярынец, маці вядомага палітыка і БАЖаўца Паўла Севярынца. 14 кастрычніка яе мусілі судзіць, але ў Першамайскі суд яна не трапіла — каля пад’езда яе пасадзілі ў міліцэйскую машыну, і працэс правялі ў аддзеле міліцыі Першамайскага раёна. Спадарыню Таццяну аштрафавалі на 25 базавых велічынь за ўдзел у адной з мірных акцый пратэсту. А потым абвясцілі, што затрымліваюць да наступнага судовага працэсу — ужо за ўдзел у Маршы пенсіянераў. Падчас знаходжання ў РАУСе ў Таццяны Севярынец узняўся ціск, і лекары дамагліся, каб яе адпусцілі дахаты. Да гэтага часу спробаў ізаляваць Таццяну Севярынец у СІЗА не было. Верагодна, на такое рашэнне, каб змясціць актывістку-пенсіянерку за краты, паўплывала  яе афіцыйнае патрабаванне вызваліць блогерку Алену Янушкоўскую.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці