Блогерка пакрыўдзілася на «БелГазету»
Не стаўшы шукаць першакрыніцу інфармацыі і аўтарку фотаздымкаў, «БелГазета» надрукавала іх у сваім новым нумары са спасылкай на «Хартыю’97». Блогерка, зразумела, засталася незадаволеная.
«И я вот думаю, это слепота, воровство или просто люди занимаются не своим делом? Редактор, который не знает простых норм этики и морали об „указывании копирайта“, видимо, сидит не на своём месте. Журналист, который проигнорировал настоящий источник и просто указал некий сайт, который дублировал материал, — это, наверное,
Арына Лісецкая размясціла ў сваім блогу ўласныя фотаздымкі з рэпетыцыі святкавання Дня Незалежнасці ля Стэлы на праспекце Пераможцаў у Мінску. Гэтыя фотаздымкі перадрукавалі некаторыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку расійскія. Але, па назіраннях самой блогеркі і яе сяброў, толькі «БелГазета» выкарыстала гэтыя фота без указання першакрыніцы.
Гэта выклікала хвалю абурэння ў беларускім сегменце ЖЖ. Блогерка чакае ад рэдакцыі афіцыйных пісьмовых прабачэнняў.
Фотаздымкі з блогу Арыны Лісецкай