• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Сяргея Ціханоўскага вызвалілі з ізалятара

    У другой палове дня 11 студзеня блогера Сяргея Ціханоўскага нечакана вызвалілі з Гомельскага ізалятара часовага ўтрымання.

    “Мне патлумачылі, што з суда Савецкага раёна ў ізалятар не паступіла пастанова наконт майго паўторнага пакарання 15-суткамі  адміністрацыйнага арышту”, — паведаміў  Ціханоўскі.

    10 студзеня суддзя Савецкага раёна Аляксандр Мохараў пакараў блогера Сяргея Ціханоўскага чарговымі 15-суткамі адміністрацыйнага арышту за  “актыўны ўдзел”у несанкцыянаваным мітынгу супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй20 снежня ў Мінску. Паводле пісьмовага сведчання сталічных міліцыянтаў, якія суддзя Мохараў зачытаў у судзе, Ціханоўскі на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы размахваў сцягам і выкрыкваў лозунг“Жыве Беларусь!”.

    Сам блогер патлумачыў, што сцягам не размахваў, лозунгаў не выкрыкваў, а  толькі здымаў на відэа мітынг, каб “людзі даведаліся праўду”, бо “дзяржаўныя тэлеканалы не паказвалі мітынг”.

    Аднак суддзя не ўзяў пад увагу тлумачэнні блогера і адмераў яму на падставе артыкула 23.34 КаАП (за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) максімальна жорсткае пакаранне— 15 сутак арышту.

    З суда міліцыя вярнула блогера Ціханоўскага ў ізалятар даседжваць папярэдні 15-суткавы арышт, а сёння адпусціла на волю, спаслаўшыся на адсутнасць новай судовай пастановы.

    Першапачаткова Сяргея Ціханоўскага супрацоўнікі Жлобінскай ДАІ  затрымалі раніцай 27 снежня, калі ён ехаў у Мінск, дзе планаваў рабіць здымкі для свайго YouTube-канала“Страна для жизни”. Дарожныя інспектары заявілі, што аўтамабіль, на якім ехаў блогер, аб’яўленыў вышук.Ціханоўскага даставілі ў суд Савецкага раёна Гомеля, дзе пакаралі першым арыштам за прысутнасць на антыінтэграцыйнай акцыі пратэсту ў абарону незалежнасці Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці