• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогераў прымусяць «падзяліцца»? Пра новы закон аб рэкламе

    12 ліпеня 2024 года набываюць сілу змены ў закон «Аб рэкламе», апублікаваныя яшчэ паўгода таму. Без рэгістрацыі ў рэестры рэкламадаўцаў ніхто не мае права даваць рэкламу ў інтэрнэце, інакш парушальнікаў чакае немаленькі штраф.

    Фота: Reiseuhu.de / unsplash.com

    Блогерам перакрылі рэкламны кісларод

    Адна з галоўных навінак закона – блогерам трэба зарэгістравацца ў рэестры рэкламадаўцаў, каб атрымаць права на размяшчэнне рэкламы. Гэты рэестр створаны ў 2022 годзе пры міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

    Да 12 ліпеня можна было размяшчаць рэкламу ў інтэрнэце, але не ў сеткавых выданнях. Аднак з гэтага дня ўсім, хто размяшчае рэкламу ў любой форме з дапамогай любых сродкаў, нават калі яны не з’яўляюцца СМІ і не зарэгістраваныя як сеткавыя выданні, трэба зарэгістравацца ў рэестры рэкламадаўцаў. Пры гэтым закон дазваляе трактаваць як рэкламу дзеянні, якія ў класічным выглядзе такой не з’яўляюцца.

    Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі пералічыла крытэры нерэкламных матэрыялаў:

    У іх мусіць адсутнічаць кантактная інфармацыя, напрыклад, адрасы і нумары тэлефонаў, адрасы сайтаў і акаўнтаў у сацыяльных сетках, спасылкі на іх. Яны не павінны быць пра адзін і той жа аб’ект рэкламавання.

    А ў выпадку адпаведнасці крытэрам вызначэння «рэклама» агляд павінен адпавядаць патрабаванням заканадаўства. Неабходна атрымліваць згоду на выкарыстанне найменняў арганізацый, таварных знакаў і (або) знакаў абслугоўвання, эмблем і іншай сімволікі, выявы маёмасці арганізацый або грамадзян.

    Ці з’яўляюцца агляды блогераў рэкламай? Адказ МАРГ

    У адваротным выпадку рэкламараспаўсюджвальніка можа чакаць адміністрацыйная адказнасць па артыкулу 24.11 КоАП («непрадстаўленне дакументаў, справаздач і іншых матэрыялаў»). Такая ж адказнасць наступае і для тых, хто зарэгіструецца пад непраўдзівымі звесткамі.

    Блогер: Гаворка не пра грошы, а пра кантроль

    Прадпрымальнік і блогер Аляксандр Кныровіч перакананы, што дзяржава бярэ блогерства пад свой кантроль.

    Аляксандр Кныровіч. Фота: Святлана Фар

    — У Беларусі існуе мноства блогераў, кожны са сваёй вялікай ці малой аўдыторыяй, якія аказаліся ніякім чынам не адрэгуляванымі. Яны спакойна атрымліваюць свае невялікія рэкламныя грошы, якія ніяк не фіксуюцца дзяржавай. І, канешне, гэта канал падтрымкі блогераў, якія могуць займаць не тое што антыдзяржаўную (у разуменні беларускага рэжыму) пазіцыю, але прытрымлівацца хаця б нейкіх нейтральных поглядаў. Гэта інструмент ўпарадкавання і рэгулявання блогерскай дзейнасці.

    Што, зрэшты, адбываецца ўжо і на іншых рынках: не так даўно аналагічныя законы прынятыя адносна індывідуальных прадпрымальнікаў, адносна рынка таксістаў і нават існуе прапанова зрабіць дзяржаўнага аператара таксі. То бок, дзяржава хацела б замяніць сабой Яндэкс-таксі і іншыя сервісы. Нарэшце рукі дайшлі да блогераў.

    У першую чаргу гаворка не пра грошы, а пра магчымасць кантроля і дазволу-недазволу атрымліваць рэкламныя грошы.

    — То бок, гаворка пра тое, што любое іншадумства павінна душыцца ў зародку?

    — Нават не прыдушыць, а кантраляваць для пачатку любое іншадумства, а яшчэ дакладней – фінансаванне такога іншадумства. Паўтаруся, сфера блогераў настолькі шырокая і глыбокая, што дзяржава пакуль нават не ўяўляе сабе гэтых памераў. Ёй захацелася памацаць гэты памер, адпаведна, заканадаўства патрабуе ад любога блогера, які хоча атрымліваць грошы на сваё жыццё праз рэкламу, зарэгістравацца ў рэестры рэкламадаўцаў – з усімі наступствамі.

    — Што дзяржава можа атрымаць ад блогераў у фінансавым плане?

    — Нічога. Я не думаю, што блогеры прынясуць істотныя грошы ў казну. Справа ў тым, што беларускі рынак рэкламы вымяраецца дзясяткамі мільёнаў долараў: спачатку дасягаў 80 мільёнаў долараў, пасля прасядаў, а затым рос ізноў. Але я не думаю, што тыя блогеры, пра якіх ідзе гаворка, якія пакуль знаходзяцца ў нерэгуляваным полі, прадстаўляюць нават дваццатую частку гэтага рынка. Таму пра сур’ёзныя зборы ў дзяржаўны бюджэт гаворка, канешне ж, не ідзе. Ідзе гаворка менавіта пра кантроль.

    — Колькі падпісчыкаў трэба мець блогеру, каб разлічваць на рэкламу і нейкі даход ад яе?

    — Справа не ў падпісчыках, справа ў аб’ёме і другой спецыфіцы. Агульнапрынятых лічбаў няма, але я б сказаў, што ад 10 тысячаў праглядаў аднаго відоса можна казаць хоць пра нейкія рэкламныя даходы. Так дзейнічае YouTube, Tik­Tok жыве іншымі лічбамі.

    — Як у цэлым ацэньваеце новую рэдакцыю закона аб рэкламе?

    — Калі б мы з вамі жылі ў свабодным грамадстве, то такія спробы нармалізаваць і пералічыць блогераў былі б поўным глупствам. Але так як гэтае рашэнне ўкладваецца ў чатыры папярэднія гады рэжымнай палітыкі па нармаванні ўсяго і ўся, то сітуацыя з блогерамі – маленькая непрыемнасць на фоне вялікіх бедаў беларускага грамадства.

    І пра іншыя «навінкі»: узгадненні, забароны і новыя тэрміны

    БАЖ папрасіў юрыстаў ацаніць змены ў законадаўстве: якія сюрпрызы хавае новы закон аб рэкламе?

    З 12 ліпеня ўводзіцца забарона на размяшчэнне рэкламы ў інтэрнэце юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, а таксама ІП, якія плоцяць падатак на парфесійную дзейнасць, але не зарэгістраваныя ў рэестры рэкламадаўцаў.

    Тэрмін «рэкламараспаўсюджвальнік» набыў новае гучанне: арганізацыя ці грамадзянін, якія ажыццяўляюць размяшчэнне рэкламы ў любой форме любымі сродкамі.

    Гэта азначае, што з 12 ліпеня ўсе рэкламараспаўсюджвальнікі ў інтэрнэце абавязаныя рэгістравацца ў рэестры (напрыклад, блогеры, якія размяшчаюць у сваіх сацсетках рэкламу іншых асобаў).

    Істотна змененыя правілы размяшчэння вонкавай рэкламы. Спачатку трэба ўзгадніць рэкламу з Мінгарвыканкамам, гарадскім (у горадзе абласнога падпарадкавання) ці раённым выканкамам (у сваю чаргу гар- і райвыканкамы мусяць узгадняць яе з аблвыканкамамі) – і толькі пры атрыманні «зялёнага святла» рэкламу можна размясціць на падведамаснай тэрыторыі.

    Вонкавая рэклама ў Мінску. Фота: neg.by

    Гэтая норма не распаўсюджваецца на: сацыяльную рэкламу, вонкавую рэкламу, якая размяшчаецца ў месцах, вызначаных адмысловым спісам Саўміна, а таксама рэкламы, якая патрабуе ўзгаднення з Мінінстэрствам аховы здароўя (рэклама лекаў, медыцынскіх вырабаў і гэтак далей).

    Закон устанаўлівае абмежаванні рэкламы навучання за межамі Беларусі: дазвол на яе маюць толькі арганізацыі і ІП, якія аказваюць адпаведныя паслугі. Але макет рэкламы і тут трэба ўзгадняць з Мінадукацыі.

    Тэрмін «аб’ект рэкламавання» таксама набыў новае гучанне. Такімі будуць прызнавацца даменнае імя сайта ў інтэрнэце або лагатып, эмблема.

    Па новай рэдакцыі закона мяняецца і час рэкламы алкаголя: на тэлебачанні і радыё ўводзіцца забарона на рэкламу алкагольных напояў у дзённы час з 07:00 да 21:00 (дагэтуль забарона дзейнічала з 07:00 да 22:00).

    Уводзяцца таксама новыя тэрміны «безалкагольнае піва» і «безалкагольны піўны напітак» і патрабаванні да іх рэкламы.

    Цяпер кожны, хто размяшчае рэкламу ў любой форме і з дапамогай любых сродкаў у інтэрнэце, мусіць зарэгістравацца ў рэестры рэкламадаўцаў. Гаворка ідзе нават пра тыя суб’екты, якія не з’яўляюцца СМІ і не зарэгістраваныя як сеткавыя выданні. Блогеры, якія збіраюцца зарабляць на рэкламе, таксама мусяць зарэгістравацца ў рэестры.

    І вішанька на торце: закон забараняе перарываць на рэкламу перадачы працягласцю менш за 15 хвілін. Але рэклама ў выглядзе «накладак» і «бягучага радка» дазволеная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці