• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Мышкевіча з Гродна чакае суд

    Гродзенскага блогера і актывіста Анатоля Мышкевіча 9 лістапада выклікалі ў Ленінскі РАУС, каб уручыць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 23.34 (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”).

    Апроч пратакола блогер таксама атрымаў планшэт, забраны правахоўнікамі на экспертызу падчас ператрусу 22 верасня 2018 года.

    З пратакола вынікае, што адміністрацыйная справа ў дачыненні Мышкевіча распачатая пасля акцыі 16 верасня, калі у цэнтры Гродна з’явіўся плакат са здымкамі зніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

    Цяпер Анатоль Мышкевіч чакае позвы ў суд.

    Мне патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі Вайцешка і прапанаваў прыехаць у РАУС. Я ніякіх тлумачэнняў гэтым разам не даваў. Лічу, што няма сэнсу іх рабіць ні ў міліцыі, ні ў будучым у судзе, таму што ніякага злачынства я не рабіў. Я лічу, што сам артыкул 23.34 КаАП парушае канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі”, — паведаміў Анатоль Мышкевіч у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці