• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Ціханоўскага затрымалаі па дарозе ў Мінск і арыштавалі на 15 сутак. ВІДЭА

    Раніцай 27 снежня на трасе М5 каля вёскі Лебядзёўка супрацоўнікі   Жлобінскай ДАІ затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага. На YouTube ён мае свой канал “Страна для жизни”.

    Праз стрым блогер паведаміў, што ехаў у Мінск на здымкі на аўмашыне “Рэно”, якая належыць сябру.

    “Капітан ДАІ заявіў, што аўтамабіль аб’яўлены Веткаўскім РАУС у вышук, — расказаў Ціханоўскі. — Мне прапанавалі ехаць у аддзел міліцыі на экспертызу. Я адмовіўся. Тут два экіпажы ДАІ і цывільная машына, у якой сядзяць людзі ў міліцэйскай форме. Калі ёсць прэтэнзіі, можна зрабіць агляд і на трасе. Але ніхто пад капот не заглядваў, каб праверыць хоць бы нумар кузава аўтамабіля. Мяркую, гэта спланаваная акцыя супраць блогераў, бо ў Мінску, як перадалі, затрымалі таксама  блогера Мoz­gON».

    Сваё затрыманне Сяргей Ціханоўскі звязвае найперш са здымкамі пратэстаў супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі,  якія праходзілі нядаўна ў Мінску. Ён паведаміў, што ўчора позна ўвечары атрымаў sms з патрабаваннем з’явіцца сёння ў суд Савецкага раёна Гомеля, дзе мелася разглядацца адміністрацыйная справа паводле артыкула 23.34 — «Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства». 

    На паведамленне суда блогер адказаў, што не зможа прыехаць у суд, бо на 27 снежня ў яго  запланавана камандзіроўка ў Мінск.

    У выніку Ціханоўскага прывезлі ў суд Савецкага раёна Гомеля. Суддзя Алена Шайн за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй арыштавала Сяргея Ціханоўскага на 15 сутак.

    Дзясяткі падпісчыкаў прыйшлі падтрымаць блогера «Краіна для жыцьця» ў ДАІ. ФОТА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці