• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Пятрухін рыхтуецца да суда

    На 9 красавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы вядомага блогера з Брэста Сяргея Пятрухіна.

    Блогера вінавацяць па ч. 2 арт.188 і ч.2 арт. 189 Крымінальнага кодэксу — паклёп і абраза, нанесеныя ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі. Справа слухаецца судом Ленінскага раёна Брэста, пры гэтым у 9.45 будзе разглядацца эпізод па абвінавачванні Пятрухіна ў паклёпе, а ў 14.00 — за абразу.

    “Я лічу гэтую справу палітычна матываванай. Яе распачаў пракурор. Таму што я, нібыта, абразіў і ашальмаваў прадстаўніка ўлады, участковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка. Для «пазоўнікаў» — міліцыянтаў і для гледачоў я падрыхтаваў сюрпрыз. І не адзін. Напрыклад, я знайшоў людзей, якія расказалі, што іх збіваў участковы Сяргей Ігнацюк. Адзін з іх распавёў пра гэта на камеру. Так што будзе весела», — напісаў Пятрухін на сваёй старонцы ў Face­book. — У Беларусі расправа са свабодай слова і бязмежжа сілавікоў набіраюць абароты. Нехта хоча, каб у Беларусі ўвялі закон аб абразе ўлады, як у Расіі. Гэтага дапусціць нельга».

    Блогер Сяргей Пятрухін апошнім часам здымае шмат відэа на тэму пратэстаў супраць акумулятарнага заводу ў Брэсце. 12 траўня ў яго дома быў праведзены ператрус, падчас якога забралі кампутар, планшэт, фотаапарат і тэлефон. Гэтыя рэчы яму не вярнулі дагэтуль. Апроч таго, Пятрухін неаднаразова затрымліваўся міліцыяй, атрымліваў штрафы і адбываў адміністрацыйны арышт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці