• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блог NEXTA спыняе сваё існаванне

    Папулярны Telegram-блог NEXTA  трансфармуецца ў медыя.

    Пра «трансфармацыю ў паўнавартаснае СМІ XXI стагоддзя» абвесцілі аўтары блога.

    Блог NEXTA — папулярны ў Беларусі. Мае 200 тысяч падпісчыкаў у Telegram і амаль 340 тысяч падпісчыкаў у YouTube. У блогу звычайна публікуецца інфармацыя пра здарэнні, унутраныя разбіральніцтвы на прадпрымствах і г. д.

    Аўтар канала Сцяпан Пуціла сцвярджае, што інфармацыю яму «зліваюць» людзі з месцаў падзей, у тым ліку з сілавых ведамстваў.

    Аўтары блога абяцаюць больш навінавых публікацый, аналітыку. Але ўсё гэта без цэнтралізаванага сайта.

    Рэдактарам публікацый у Telegram-каналае цяпер будзе пераважна журналіст Раман Пратасевіч. Напрыканцы студзеня гэтага года Пратасевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Ён заяўляў тады, што не ўдзельнічаў у працы над тэлеграм-каналам Nехта.

    Сцяпан Пуціла (псеўданім «Сцяпан Святлоў»), стваральнік і галоўны аўтар усяго брэнда NEXTA, абяцае больш увагі надаць развіццю іншых сацсетак і YouTube-канала.

    Нагадаем, што ў 2018 годзе  была інфармацыя, быццам бы на Сцяпана Пуцілу завялі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі (артыкул 368 КК Беларусі). У яго бацькоў у кватэры ў Мінску быў вобшук. Але ў выніку супрацоўнікі міліцыі абмежаваліся толькі гэтым — гэта была праверка пасля заявы нейкай спадарыні Грып.

    Сцяпан Пуціла жыве ў Варшаве.

    Журналіст Чудзянцоў застаецца за кратамі. Ягоны сябар Пратасевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці