• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блакаванне сайтаў – як крадзёж шапкі

    Юрыст ГА “БАЖ” Алег Агееў пракаментаваў атрыманыя арганізацыяй адказы з Генеральнай пракуратуры, Упраўлення “К” і Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце датычна блакавання шэрагу сайтаў у снежні 2014 года. 

    Гэта была фактычна заява пра ўзбуджэнне крымінальнай справы

    Паводле юрыста, гэтыя адказы не адпавядаюць чаканням ні па змесце, ні па форме. Усе ведамствы адказалі на ліст ГА “БАЖ” як на “звароты грамадзян і юрыдычных асобаў”. Між тым, гэта была фактычна заява пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.

    А. Агееў: ГА «БАЖ» накіроўвала “Паведамленне ў парадку Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, якое фактычна з’яўляецца заявай пра ўзбуджэнне крымінальнай справы. Выніковым дакументам пасля разгляду такіх заяваў мае быць пастанова аб узбуджэнні крымінальнай справы (ці пастанова аб адмове ў яе ўзбуджэнні). Прычым, усе тры органы, да якіх мы звярталіся, могуць выступаць ініцыятарамі ўзбуджэння крымінальнай справы. Як бачна з адказаў, яны разглядалі наша паведамленне пра злачынства так, нібыта гэта зварот грамадзян ці юрыдычных асобаў. Чаму органы паступілі такім чынам, складана сказаць. Але існуе парадак абскарджання такіх адказаў.

    Крадзёж шапкі

    Паводле Алега Агеева, адказы дзяржаўных органаў сведчаць пра дастаткова фармальны характар праведзенай імі праверкі.

    А. Агееў: Тут можна правесці аналогію з крадзяжом шапкі. Чалавек кажа: «У мяне скралі шапку!» А міліцыя яму: «У нас факт крадзяжу шапкі не пацвердзіўся, таму мы справу заводзіць не будзем…» Мы ў сваім паведамленні кажам пра здзейсненае злачынства, а яны кажуць, што ў іх такіх фактаў няма. Дзяржаўныя органы спасылаюцца на тое, што рашэнняў пра блакаванне не прымаў ніводны з суб’ектаў, упаўнаважаных уносіць тыя ці іншыя сайты ў спісы сайтаў з абмежаваным доступам. Але гэта, у прынцыпе, і так было вядома. Зрэшты, і трэба было высветліць, хто ствараў перашкоды ў доступе і з якой прычыны. З адказаў Упраўлення «К» і ААЦ наогул вынікае, што доступ да сайтаў нібыта абмежаваны і не быў. Але ж карыстальнікі могуць гэтую інфармацыю зняпраўдзіць. А адміністратары і ўладальнікі гэтых сайтаў, думаю, пацвердзяць факт блакавання дакументальна…

    Хто адкажа па сутнасці?

    Генеральная пракуратура напісала ГА “БАЖ”, што перанакіравала зварот для разгляду па сутнасці ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Упраўленне “К” таксама раіць звярнуцца ў Мінсувязі па інфармацыю датычна блакавання. Ці варта спадзявацца, што адказ гэтага ведамства будзе больш інфарматыўным?      

    А. Агееў: Той, хто прыняў рашэнне пра блакаванне сайтаў, адназначна здзейсніў як мінімум адміністрацыйнае правапарушэнне. Канешне ж, ніякіх законных падставаў для блакавання не было. Але я падазраю, што гэтыя рашэнні прымаюцца на такім версе, што пытанняў пра прыцягненне да адказнасці не будзе стаяць у Беларусі яшчэ вельмі доўга. І людзі, якія даюць адказы на нашы звароты, таксама  гэта разумеюць.

    Перадгісторыя

    Нагадаем, што 22 снежня ГА “БАЖ” накіравала ў Генеральную пракуратуру РБ, а таксама ва Упраўленне МУС па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (упраўленне “К”) і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце афіцыйныя лісты. Арганізацыя заклікала гэтыя ведамствы правесці праверку незаконнага блакавання шэрагу сайтаў напрыканцы снежня (belapan.com, belapan.by, naviny.by, belaruspartisan.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by, charter97.org.) высветліць асобаў, вінаватых у парушэнні заканадаўства, і прыцягнуць іх да вызначанай законам адказнасці.

    Генпракуратура адказала ў сярэдзіне студзеня. Ведамства запэўніла, што “не ініцыявала пытанняў, звязаных з абмежаваннем доступу да ўказаных у звароце рэсурсаў для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў” і “інфармацыяй пра прыняцце дзяржаўнымі органамі ўказаных рашэнняў не валодае”. Таксама пракуратура накіравала зварот ГА “БАЖ” “для разгляду па сутнасці” ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

    Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце РБ і МУС даслалі адказы пры канцы студзеня.

    ААЦ запэўніў, што не рабіў ніякіх захадаў па абмежаванні доступу да ўказаных інтэрнэт-рэсурсаў і правёў “адпаведную працу” з аператарамі электрасувязі. “Па прадстаўленай дадзенымі аператарамі інфармацыі ўстаноўлена, што якіх-кольвек абмежаванняў на доступ да ўказаных у звароце інтэрнэт-сайтаў не прымянялася. Збояў у працы абсталявання сетак перадачы дадзеных, а таксама кропкі абмену нацыянальным трафікам і міжнароднага цэнтра камутацыі 19 снежня 2014 г. не зафіксавана”.  

    Упраўленне “К” праінфармавала ГА “БАЖ”, што “якіх-кольвек абмежаванняў на даступнасць указаных рэсурсаў у сетцы перадачы дадзеных РУП “Белтэлекам” не ўстаноўлена”, а “высветліць прычыны адсутнасці доступу карыстальнікаў Беларускага сегменту сеткі Інтэрнэт да вышэйзгаданых інфармацыйных рэсурсаў на тэрыторыі РБ не прадставілася магчымым”.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці