БХК рыхтуе комплекснае даследаванне па адукацыі ў сферы правоў чалавека. Зацікаўленых просяць запоўніць анкету
Дадзеная анкета ад Беларускага Хельсінскага камітэта — даследаванне «попыту» ў гэтай сферы.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт рыхтуе комплекснае даследаванне па адукацыі ў сферы правоў чалавека, якая прадстаўляецца беларускімі НДА і ініцыятывамі. Адукацыя па правах чалавека — сфера, стратэгічна важная для эфектыўнай трансфармацыі беларускага грамадства. У тым вельмі важная для максімальных эфектаў транзітнага перыяду.
Даследванне рыхтуецца, каб:
- зрабіць мэпінг сфэры беларускай нефармальнай адукацыі па правах чалавека;
- высветліць з якімі праблемамі сутыкаюцца як правайдэры, так і тыя, хто атрымлівае такую адукацыю;
- прапанаваць да абмеркавання сектарам магчымыя шляхі паляпшэння і павышэння эфектыўнасці сферы беларускай нефармальнай адукацыі па правах чалавека.
Анкета для юрыстаў
Асобна будуць даследвацца меркаванні людзей, якія не маюць базавай юрыдычнай адукацыі і не працуюць у сферы юрыспрудэнцыі і юрыстаў, бо ёсць спецыфіка ў мэтах і змесце для гэтых дзвюх мэтавых груп.
Анкета для НЕ юрыстаў
Анкета ананімная, уся інфармацыя будзе прадстаўлена ў абагульненым выглядзе.
Чытайце яшчэ:
«Бачу палярнае стаўленне да беларусаў». Што абмяркоўвалі на журналісцкай сустрэчы ў Кіеве
«Есть понимание, что это вопрос выживания страны и нации». Украинская журналистка о медиа в условиях войны
У Беластоку прэзентавалі часопіс «Мінкульт»