«Без надзеі ніяк»: у Варшаве адкрылася персанальная выстава Надзі Букі
Яе «Адраджэнне» цяпер можна ўбачыць у Беларускім моладзевым хабе, паведамляе «Радыё Унет». На экспазіцыі − каля 30 работ, створаных цягам апошніх дзесяці гадоў. «Цудам прыехалі за мной у Варшаву», − распавядае мастачка, якая ў лістападзе вымушана з’ехала з Беларусі па палітычных матывах.
Гэта − першая яе выстава ў Польшчы. Дэбют, дарэчы, падвойны: на экспазіцыі Надзя Бука прэзентавала сваю першую і пакуль што адзіную карціну, створаную ў эміграцыі.
«Мая новая работа… Я яе скончыла літаральна за дзень да адкрыцця выставы. Уся ў сініх колерах, а рот у мяне заклеены чырвонай стужкай. На плячы − Піглас. Істота, якую я прыдумала. Яе дзюба перавязаная чырвонай ніткай. Гэта карціна пра тое, што мы, мастакі, не маем права маўчаць, бо мы кажам зараз за тых, хто сядзіць за кратамі і ў каго адабралі права ствараць. Гэтым творам я не прамаўляю − крычу».
Рэпарцёр «Радыё Унет» Аліна Крамко таксама ўбачыла новую карціну мастачкі і занатавала ўражанні ў сваім рэпартажы.
Слухайце аўдыё і глядзіце фота з выставы «Адраджэнне», якая будзе працаваць у Беларускім моладзевым хабе да 18 траўня. Арганізатар падзеі — арт-рэзідэнцыя Дом творцаў.
Чытайце яшчэ:
«Хотим обращаться к молодым профессионалам внутри страны». Запущен проект «Настоящее время. Беларусь»
«Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны
Мининформ вынес предупреждение учредителю телепрограммы «Europa Plus TV». Пропагандисты намекнули, что все из-за Ларисы Грибалевой